Беларуская Вікіпедыя (тарашкевіца)
Выгляд
Беларуская Вікіпедыя Беларуская Вікіпэдыя | |
---|---|
URL | be-tarask.wikipedia.org (бел.) |
Характар праекта | дабрачынны |
Тып сайта | сеткавая энцыклапедыя |
Рэгістрацыя | неабавязковая |
Мова | беларуская |
Уладальнік | Wikimedia |
Пачатак працы | 6 красавіка 2004 |
Колькасць артыкулаў | 87 525 |
Колькасць выяў | 2 143 |
Колькасць старонак | 253 864 |
Колькасць правак | 2 556 391 |
Зарэгістраваных удзельнікаў | 87 205 |
Актыўных удзельнікаў | 136 |
Адміністратараў | 5 |
Глыбіня | 36,4 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Беларуская Вікіпедыя (альтэрн.: Беларуская Вікіпэдыя) — раздзел энцыклапедыі Вікіпедыя, які карыстаецца альтэрнатыўнай нормай беларускай мовы, г.зв. «тарашкевіцай», заснаваны 6 красавіка 2004 года.
Па стане на кастрычнік 2008 г. удзельнікамі праекта было змешчана больш за 13 тыс. артыкулаў. У чэрвені 2009 г. колькасць артыкулаў дасягнула 20 тыс., у снежні 2010 г. — 30 тыс., у кастрычніку 2011 г. — 40 тыс. артыкулаў.
4 верасня 2015 года Вікіпедыя тарашкевіцай была перанесена са старога адраса be-x-old.wikipedia.org на новы — be-tarask.wikipedia.org, як гэта і планавалася ад пачатку[1].
Статыстыка размеркавання праглядаў па краінах
[правіць | правіць зыходнік]Вікіпедыя тарашкевіцай | ||||
---|---|---|---|---|
ЗША | 43.4% | |||
Беларусь | 20.1% | |||
Кітай | 20.3% | |||
Францыя | 6.6% | |||
Германія | 4.6% | |||
Канада | 4.5% | |||
Іншыя | 4.5% | |||