Віла Парк
Выгляд
| Віла Парк | |
|---|---|
| Арыгінальная назва | англ.: Villa Park |
| Месцазнаходжанне | Бірмінгем, Англія |
| Пабудаваны | 1897 |
| Адкрыты | 1897 |
| Архітэктар | Арчыбальд Лейтч[d][1] |
| Уладальнік | Астан Віла |
| Хатняя каманда | Астан Віла |
| Умяшчальнасць | 42 640[2] |
| Памеры поля | 105х69 м |
| Сайт | avfc.co.uk/villa-… (англ.) |
Віла Парк — футбольны стадыён, размешчаны ў раёне Астан у Бірмінгеме, Англія. Умяшчальнасць 42 573 чал. Памеры поля — 105×69 м. З 1897 года з’яўляецца хатняй арэнай футбольнага клуба «Астан Віла». Стадыён мае рэйтынг 4 зоркі па класіфікацыі УЕФА, на ім было праведзена 16 міжнародных матчаў зборнай Англіі на вышэйшым узроўні. Першая міжнародная сустрэча адбылася ў 1899 годзе, апошняя ў 2005. Віла Парк стаў першым футбольным стадыёнам у Англіі, які прымаў міжнародныя матчы на працягу 3-х розных стагоддзяў.
