Гайд-парк
| Гайд-парк | |
|---|---|
| англ. Hyde Park | |
Уваход у парк | |
| Асноўная інфармацыя | |
| Тып | Гарадскі парк |
| Плошча |
|
| Афіцыйны сайт | |
| Размяшчэнне | |
| 51°30′31″ пн. ш. 0°09′49″ з. д.HGЯO | |
| Краіна | |
Гайд-парк (англ.: Hyde Park) — каралеўскі парк плошчай 1,4 км² у цэнтры Лондана. З захаду да яго прылягаюць Кенсінгтонскія сады. Традыцыйнае месца палітычных мітынгаў, свят і гуляў.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Яшчэ да нармандскага заваявання парк належаў Вэстмінстэрскаму абацтву; назву атрымаў ад старажытнай адзінкі вымярэння плошчы. З пачаткам роспуску кляштараў (1536 г.) Генрых VIII канфіскаваў яго ў казну, каб выкарыстоўваць для ўласных паляўнічых забаў.[2] Для публікі ён быў адкрыты пры Якаве I, а пры Карле II стаў улюбёным месцам адпачынку лонданцаў.
Галоўная славутасць парку — возера Серпентайн, у якім дазволена купанне, а таксама аднайменная галерэя. У паўднёва-ўсходнім вуглу парку размешчаны Эпслі-хаус (Apsley House), у якім змяшчаецца музей герцага Уэлінгтана (The Wellington Museum), і арка Уэлінгтана. Гэтыя аб’екты нагадваюць пра тое, што ў 1815 годзе ў Гайд-парку праходзіў гістарычны парад, прысвечаны перамозе Уэлінгтана над Напалеонам. У 1822 годзе ў гонар герцага ў Гайд-парку была ўстаноўлена велізарная статуя Ахіла працы скульптара сэра Рычарда Вестмаката. Гэта была першая ў брытанскай сталіцы скульптурная выява аголенага чалавека. І нават упрыгожаная бронзавым фігавым лістком, яна выклікала абурэнне гараджан[3].
Каралева Вікторыя абрала Гайд-парк месцам правядзення першай у гісторыі Сусветнай выстаўкі 1851 года, для якой у парку быў узведзена «новы цуд свету» — Крыштальны палац (не захаваўся).
Куток аратараў
[правіць | правіць зыходнік]За межамі Англіі Гайд-парк вядомы першым чынам тым, што тут знаходзіцца Speakers' Corner, дзе традыцыйна адточваюць сваё красамоўства рознага роду аратары і прапаведнікі. Таму Гайд-парк стаў сінонімам месца, дзе можна свабодна абвяшчаць і адстойваць любыя ідэі. У часы так званых галоснасці і перабудовы «гайд-паркамі» ў гарадах СССР сталі зваць месцы сходаў (звычайна на адкрытым паветры) прадстаўнікоў розных палітычных і філасофскіх плыняў з мэтай прапаганды сваіх поглядаў.
| Возера Серпентайн | Гайд-парк з вышыні птушынага палёту | Шпацырная алея Ротэн-Роу |
Зноскі
- ↑ Parks and Gardens (polygons) // National Heritage List for England Праверана 7 мая 2022.
- ↑ The Acquisition of the Estate | British History Online (англ.) Архівавана 13 снежня 2009.
- ↑ Русский репортёр. 2010. № 23. С. 88.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Room, Adrian. Brewer's Names, Cassell, London, 1992. ISBN 0-304-34077-4
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Гайд-парк- Афіцыйны сайт Архівавана 4 ліпеня 2011. (англ.)



