Вілейскі бой

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вілейскі бой
Асноўны канфлікт: Вялікая Айчынная вайна
physical
'
'
Дата 30 кастрычніка — 1 лістапада 1943
Месца Вілейка
Вынік перамога партызан
Праціўнікі
Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік 1-я антыфашысцкая партызанская брыгада Трэці рэйх Нямецкі гарнізон г. Вілейка
Страты
18 забітых, 52 параненых 120 забітых

Вілейскі бой — бой 1-й антыфашысцкай партызанскай брыгады супраць нямецка-фашысцкіх акупантаў у горадзе Вілейка 31 кастрычніка — 1 лістапада 1943 года.

Перадумовы[правіць | правіць зыходнік]

Фашысцкі гарнізон у Вілейцы налічваў 3 тысячы салдат і афіцэраў, некалькі артылерыйскіх і мінамётных узводаў, на заходняй ускраіне горада знаходзілася паліцэйская школа, з поўдня і ўсхода Вілейка была ахавана сістэмай дзотаў. Гарнізон прымаў актыўны ўдзел у карных аперацыях. У горадзе размяшчаліся больш за 10 складоў з прадуктамі, боепрыпасамі, ваеннай амуніцыяй. Партызаны планавалі раптоўным ударам нанесці праціўніку страты ў жывой сіле і тэхніцы, аслабіць яго карныя дзеянні.

Бой[правіць | правіць зыходнік]

27—30 кастрычніка брыгада скрытна сканцэнтравалася ў раёне вёсак Сутокі, Хадасы, Харкі. 31 кастрычніка ў 23 гадзіны стралковыя атрады адначасова з пачаткам артпадрыхтоўкі перайшлі ў наступленне. У вулічных баях яны знішчылі станцыйныя збудаванні, лесапільны завод, млын, воданапорную вежу, 3 трактары, 4 цыстэрны з гаручым, 10 розных складоў, узарвалі 4 чыгуначныя і 4 шашэйныя масты. Праціўнік страціў у баі 120 чалавек забітымі, у партызан 18 чалавек былі забіты і 52 паранены.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • У. С. Пасэ. Вілейскі бой // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — С. 123. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.