Перайсці да зместу

Хадасы (Вілейскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Хадасы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 99 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1771
Паштовыя індэксы
222442
Аўтамабільны код
5
СААТА
6213827135
Хадасы на карце Беларусі ±
Хадасы (Вілейскі раён) (Беларусь)
Хадасы (Вілейскі раён)
Хадасы (Вілейскі раён) (Мінская вобласць)
Хадасы (Вілейскі раён)

Хадасы́[1] (трансліт.: Chadasy, руск.: Ходосы) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Ільянскага сельсавета.

Знаходзіцца за 38 км на ўсход ад горада Вілейка, 141 км ад Мінска.

У 1794 г. вёска ў фальварку Стайкі, уласнасць Л. Багдановіч, у Ашмянскім павеце Віленскага ваяводства ВКЛ.

Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Расійскай імперыі. У 1800 г. вёска ў маёнтку Старынкі ў Вілейскім павеце Мінскай губерні, уласнасць М. Алацэуса. У 1857 г. вёска ў маёнтку Касута, уласнасць І. Тукалы, у Вілейскім павеце Віленскай губерні. У 1897 г. у Крайскай воласці Вілейскага павета. У 1894 г. адкрыта школа граматы. У пач. XX ст. вёска, 157 жыхароў, 125 дзесяцін зямлі, І-класнае народнае вучылішча. У 1908 г. ў складзе Стэрынскай сельскай грамады, 108 дзесяцін надзелаў.

У лютым 1918 г. занята германскімі войскамі. 25 сакавіка 1918 года тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час Польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 г. занята польскімі войскамі. З 31 ліпеня 1920 года ў складзе Беларускай ССР.

З 1921 года вёска ў складзе Польскай Рэспублікі. Належала да Ільянскай гміны Вілейскага павета Віленскага ваяводства[2][3].

З лістапада 1939 года ў БССР. З 4 снежня 1939 г. ў Вілейскім павеце Вілейскай вобласці, з 15 студзеня 1940 г. ў Ільянскім раёне, з 12 кастрычніка 1940 г. ў Ракшыцкім сельсавеце. З чэрвеня 1941 г. да 3 ліпеня 1944 г. акупіраваны нацыстамі. З 20 верасня 1944 г. ў Ільянскім, з 20 ліпеня 1957 г. ў Вілейскім раёнах Маладзечанскай, з 20 студзеня 1960 г. Мінскай абласцей.

У сакавіку 1949 г. створаны калгас «Савецкая Армія». З 16 студзеня 1954 г. ў Альковіцкім сельсавеце. Землі знаходзіліся ў складзе саўгаса «За Мір», працавалі 8-гадовая школа, бібліятэка, магазін.

Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Альковіцкага сельсавета[4].

  • 1800 год — 59 жыхароў, 10 двароў.
  • 1897 год — 161 жыхар, 17 двароў.
  • 1908 год — 154 жыхары, 9 двароў.
  • 1931 год — 182 жыхары, 28 двароў[5].
  • 1960 год — 186 жыхароў.
  • 1988 год — 169 жыхароў, 72 гаспадаркі.
  • 2008 год — 124 жыхары, 57 гаспадарак.

Інфраструктура

[правіць | правіць зыходнік]

У 2009 г. дзейнічаў магазін.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 58.
  3. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 27 красавіка 2022. Праверана 15 лютага 2023.
  4. «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Архівавана 31 сакавіка 2016. (руск.)
  5. Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 58