Вілем ван Хонтхорст
Вілем ван Хонтхорст | |
---|---|
Імя пры нараджэнні | нідэрл.: Willem van Honthorst |
Дата нараджэння | 1594[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 19 лютага 1666 |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак |
Жанр | партрэт |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вілем ван Хонтхорст (1594—19 лютага 1666) — галандскі мастак Залатога веку; прадстаўнік утрэхцкай школы жывапісу.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Вілем ван Хонтхорст нарадзіўся ў 1594 годзе ў горадзе Утрэхце. Як і яго старэйшы брат Герыт, пачаў спасцігаць мастацтва малявання ў свайго бацькі Германа ван Хонтхорста (дэкаратара па прафесіі), які даваў хлопчыкам урокі сумесна з Абрахамам Блумартам.
Пакінуўшы бацькоўскі дом жыў у горадзе Гаазе, дзе ажаніўся ў 1643 годзе. Як і Герыт, ён стаў вядомы як адзін з лепшых паслядоўнікаў Караваджа і набыў славу аднаго з найбольш яркіх партрэтыстаў эпохі.
З 1647 па 1664 год быў прыдворным мастаком у Берліне ў графіні Луізы Генрыэты, дачкі Фрыдэрыка-Генрыха Аранскага і жонкі курфюрста Брандэнбурга Фрыдрыха Вільгельма Першага.
Вілем ван Хонтхорст памёр 19 лютага 1666 года ў родным горадзе.
Зноскі
- ↑ Willem van Honthorst — 2009.
- ↑ Willem van Honthorst
- ↑ Union List of Artist Names — 2017. Праверана 21 мая 2021.