Вілем ван дэ Велдэ Малодшы
Вілем ван дэ Велдэ Малодшы | |
---|---|
нідэрл.: Willem van de Velde | |
Род дзейнасці | мастак, рысавальнік |
Дата нараджэння | 18 снежня 1633[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 6 красавіка 1707[3][1][…] (73 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Willem van de Velde the Elder[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вілем ван дэ Велдэ Малодшы (да 18 снежня 1633, Лейдэн — 6 красавіка 1707, Грынвіч) — нідэрландскі мастак, самы вядомы і самы таленавіты мастак з сямейства ван дэ Велдэ. Яго называлі Рафаэлем марскога жывапісу.
Вілем вучыўся караблебудаванню і малюнку ў свайго бацькі Вілема ван дэ Велдэ Старэйшага, затым вывучаў жывапіс у Сімона дэ Влігера. У першай палове свайго жыцця Вільем ван дэ Велдэ Малодшы займаўся маляваннем перамог галандскага флота. У 1677 годзе паступіў на службу да англійскага караля Карла II. Пасля смерці Карла II на некаторы час вярнуўся ў Нідэрланды, але неўзабаве быў зноў прызваны на службу ў Англію каралём Якавам II.
Мастак знакаміты сваімі карцінамі, якія паказваюць спакойнае мора з чароўным адлюстраваннем роўнядзі вады і марскімі баталіямі. Яго работы захоўваюцца ў Лонданскай нацыянальнай галерэі і прыватных англійскіх калекцыях, у амстэрдамскім дзяржмузеі, Гаазе, Берліне, Мюнхене, Вене і Парыжы. У Эрмітажы знаходзяцца тры карціны Вільема ван дэ Велдэ Малодшага. Акрамя карцін, ён пакінуў мноства малюнкаў, колькасць якіх пераўзыходзіць 8000.
Зноскі
- ↑ а б Willem van de Velde — 2009.
- ↑ Willem Van de Velde The Younger // Benezit Dictionary of Artists — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
- ↑ artist list of the National Museum of Sweden — 2016. Праверана 27 лютага 2016.