Віленская канферэнцыя

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Віленская канферэнцыя' (літ.: Vilniaus konferencija) – з'езд літоўскіх дэлегатаў у Вільні 1823 верасня 1917 г.

Арганізацыя канферэнцыі[правіць | правіць зыходнік]

13 мая 1917 г. генерал Эрых Людэндорф даў дазвол стварыць літоўскую раду, аднак не акрэсліў яе паўнамоцтваў[1]. Нямецкая ваенная адміністрацыя згадзілася склікаць літоўскую канферэнцыю ў Вільні, якая склікала б раду. Арганізацыйны камітэт, які складаўся з 5 віленскіх дзеячаў і 16 прадстаўнікоў з правінцыі, сабраўся 14 жніўня 1917 г. і пастанавіў склікаць канферэнцыю 18 верасня. Быў абраны таксама Выканаўчы камітэт у складзе:

Былі ўзгоднены ўмовы, якім мусілі адпавядаць дэлегаты на канферэнцыі: узрост — большы за 25 гадоў, адпаведны інтэлектуальны ўзровень і прыхільнасць да ідэі адбудовы незалежнай Літвы, затон не патрабавалася ведаць літоўскую мову.

Канферэнцыя[правіць | правіць зыходнік]

Канферэнцыя працягвалася з 18 да 23 верасня 1917 г. На паседжанні ў тэатры на Пагулянцы з 264 запрошаных прадстаўнікоў з'явіліся 214 чалавек. Старшынёй канферэнцыі быў абраны Ёнас Басанавічус Праграма паседжанняў ахоплівала чатыры найважнейшыя пытанні:

  • палітычная будучы Літвы;
  • літоўска-нямецкія стасункі;
  • пытанні нацыянальных меншасцей;
  • выбар Літоўскай Рады.

Дэлегаты ў аднагалосна прынятай рэзалюцыі выступілі за пабудову незалежнай дэмакратычнай дзяржавы ў этнаграфічных межах з невялікімі папраўкамі, якія ўлічвалі эканамічны фактар. Нацыянальным меншасцям гарантаваліся культурныя правы. Юрыдычныя падставы дзяржавы і дачыненні з іншымі дзяржавамі мусіў вызначыць скліканы ў Вільні Устаноўчы сход. У нямецкім пытанні была выказана згода на цесны палітычна-эканамічны саюз пры ўмове прызнання Германіяй незалежнасці Літвы яшчэ да склікання мірнай канферэнцыі [2].

На канферэнцыі было прынята рашэнне абраць з ліку ўдзельнікаў 20-асабовую Літоўскую Раду. 21 верасня былі абраныя члены Тарыбы, з якой праз два дні быў выбраны Прэзідыум. Удзельнікі канферэнцыі паслалі тэлеграму галоўнакамандуючаму нямецкіх войск на Усходзе з паведамленнем аб стварэнні Літоўскай Рады [3].

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

Мемарыяльная пліта

17 верасня 2007 г. на будынку былога тэатра на Пагулянцы (цяпер Рускі драматычны тэатр Літвы) на вуліцы Басанавічуса ў Вільнюсе пры ўдзеле прэзідэнта Валдаса Адамкуса была адкрыта мемарыяльная пліта з тэкстам на літоўскай мове.[4][5]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Čepėnas, P. Naujųjų laikų Lietuvos istorija. T. II. – Chicago, 1986.
  • Lietuva vokiečių okupacijoje pirmojo pasaulinio karo metais 1915 — 1918. Lietuvos nepriklausomos valstybės genezė / Sud. E.Gimžauskas. – Vilnius, 2006.

Зноскі

  1. Čepėnas P. Naujųjų laikų Lietuvos istorija. T. II. – Chicago, 1986.
  2. Lietuva vokiečių… Dokumentas № 26. Lietuvių Vilniaus konferencijos 1917 m. rugsėjo 18 – 22 d. posėdžių protokolo ištrauka. – P. 159
  3. Тамсама. – P. 159 – 160
  4. Prezidentas dalyvavo atidengiant Vilniaus lietuvių konferenciją įamžinusią paminklinę lentą(літ.) 
  5. V. Adamkus: be Vilniaus konferencijos nebūtų buvę ir Kovo 11-osios(літ.)