Вільгельм II Галандскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Вільгельм II (граф Галандыі))
Jump to navigation Jump to search
Вільгельм (Вілем) II
нідэрл.: Willem II
ням.: Wilhelm II
Вільгельм (Вілем) II
Counts of Holland Arms.svg
сцяг
16-ы Граф Галандыі і Зеландыі
13 ліпеня 1234 — 28 студзеня 1256
(пад імем Вілем II)
Рэгенты: Вілем (1234 — 1238),
Атон (1238 — 1239)
Папярэднік: Фларыс IV
Пераемнік: Фларыс V
сцяг
Кароль Германіі
3 кастрычніка 1247 — 28 студзеня 1256
(пад імем Вільгельм)
Каранацыя: 1 лістапада 1248, Ахен
Папярэднік: Конрад IV Гогенштаўфен
Пераемнік: Рычард Корнуальскі
Альфонса X Кастыльскі
 
Дзейнасць: арыстакрат
Веравызнанне: Хрысціянства
Нараджэнне: люты 1228
Смерць: 28 студзеня 1256(1256-01-28)
Хогвуд, Нідэрланды
Пахаванне: Тайна пахаваны пад падлогай дома, у 1282 годзе перапахаваны ў Мідэлбургу
Род: Галандскі дом
Бацька: Фларыс IV
Маці: Мацільда Брабанцкая
Жонка: Елізавета Браўншвайгская
Дзеці: сын: Фларыс V
дачка: Мехцільда (Мацільда)
бастард: Дзірк

Вілем (Вільгельм) II (нідэрл.: Willem II, ням.: Wilhelm II, люты 1228 — 28 студзеня 1256, Хогвуд, Нідэрланды) — граф Галандыі і Зеландыі з 1234 года, анты-кароль Германіі (пад імем Вільгельм) з 3 кастрычніка 1247 года. Сын графа Галандыі Фларыса IV і Мацільды Брабанцкай.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Вілем II на карціне 1654 года.

13 ліпеня 1234 года бацька Вілема, Фларыс IV, быў забіты на турніры ў Карбі(фр.) бел.. Вілему было ўсяго 6 гадоў, таму для кіравання графствамі Галандыя і Зеландыя быў прызначаны апякун, якім стаў малодшы брат Фларыса, Вілем, які кіраваў графствамі да сваёй смерці ў 1238 годзе. У 1238 — 1239 гадах рэгентам быў іншы дзядзька Вілема II, Атон (пазней ён стаў біскупам Утрэхта).

Абранне антыкаралём[правіць | правіць зыходнік]

Пасля смерці антыкараля Германіі Генрыха Распэ ў 1247 годзе частка германскай знаці, незадаволеная палітыкай імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі Фрыдрыха II Гогенштаўфена, вырашыла абраць новага антыкараля. Выбар паў на Вілема II Галандскага, які 3 кастрычніка 1247 года быў абраны ў Ворынгене каралём пры садзейнічанні дзядзькі, герцага Брабанта Генрыха II і архібіскупамі Кёльна, Майнца і Трыра. 8 лістапада Вілем быў прызнаны каралём Папам Рымскім Інакенціем IV. Пасля пяцімесяцовай аблогі ён узяў Ахен, дзе і быў каранаваны 1 лістапада 1248 года архібіскупам Кёльна Конрадам фон Гохштадэнам.

Але рэальную ўладу Вілем спачатку меў толькі ў Рэйнландзе. Для павелічэння ўплыву Вілему прыйшлося весці вайну з каралём Германіі Конрадам IV. Пасля таго, як Вілем разбіў Конрада ў бітве пры Опенгейме ў 1251 годзе, той быў вымушаны бегчы ў Італію. Акрамя таго, дадатковую падтрымку знаці Вілем атрымаў дзякуючы шлюбу з дачкой герцага Атона I Браўншвайгскага.

У ліпені 1252 года каля Франкфурта адбыўся з'езд знаці, на якім было абвешчана пра пазбаўленне Гогенштаўфенаў усіх ленаў у Германіі. Гэтыя ўладанні былі раздадзены прыхільнікам Вілема, акрамя таго той дараваў шэраг палёгак знаці і гарадам. У выніку Вілем фактычна перадаў уладу над Германіяй знаці, якая неўзабаве зусім перастала лічыцца з ім. Аднак Вілем не звяртаў на гэту ўвагу, заняты войнамі ў сваіх асабістых уладаннях.

У сваіх радавых уладаннях Вілем змагаўся з Фландрыяй за кантроль над Зеландыяй. У ліпені 1253 года ён разбіў фландрскую армію ў Весткапеле, а праз год заключыў з графіняй Маргарытай Фландрскай перамір'е. Яго антыфландрская палітыка пагоршыла адносіны з Францыяй.

З 1254 года Вілем вёў паспяховыя войны супраць заходніх фрызаў. Але падчас аднаго з паходаў 28 студзеня 1256 года каля Хогвуда пры спробе перасекчы змёрзлае возера Вілем страціў каня, які праваліўся пад лёд, і быў забіты фрызамі, якія схавалі цела. Толькі праз 26 гадоў, у 1282 годзе, сын і спадчыннік Вілема, Фларыс V, адшукаў цела, якое ён пахаваў у Мідэлбургу.

Шлюб і дзеці[правіць | правіць зыходнік]

Друк Вільгельма II Галандскага.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Пиренн А. Средневековые города Бельгии. — СПб.: Издательская группа «Евразия», 2001. — 512 с. — 2000 экз. — ISBN 5-8071-0093-X
  • Рыжов К. Все монархи мира. Западная Европа. — М.: Вече, 1999. — 656 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-7838-0374-X
  • Meerman van Dalem, Geschichte des Grafen Wilhelm von Holland (a. d. Holländ., Leipzig 1787-88, 2 Bde.)
  • Adolf Ulrich, Geschichte des römischen Königs Wilhelm von Holland (Hannover 1882)
  • Hintze, Das Königtum Wilhelms von Holland (Leipzig 1885)
  • Hasse, König Wilhelm von Holland (Straßburg 1885).
  • P. L. Müller: Wilhelm von Holland. In: Allgemeine Deutsche Biographie (ADB). Band 42, Duncker & Humblot, Leipzig 1897, S. 692—697.
  • Bernd Schneidmüller/ Stefan Weinfurter (Hrsg.): Die deutschen Herrscher des Mittelalters, Historische Porträts von Heinrich I. bis Maximilian I., Verlag C.H. Beck: München 2003, 624 S., 5. Abb., 3 Karten und 7 Stammtafeln.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]