Альфонса X Кастыльскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Альфонса X Кастыльскі
ісп.: Alfonso X de Castilla
Retrato de Alfonso X.jpg
сцяг
кароль Кастыліі і Леона
30 мая 1252 — 4 красавіка 1284
Папярэднік: Фердынанд III Кастыльскі
Пераемнік: Санча IV Кастыльскі
кароль Германіі
1257 — 1273
Папярэднік: Вільгельм
Пераемнік: Рудольф I
 
Дзейнасць: пісьменнік, астраном, палітык, кампазітар, паэт і гісторык[d]
Веравызнанне: каталіцтва
Нараджэнне: 16 лістапада 1221[1]
Таледа, Каралеўства Таледа[d], Каралеўства Кастылія
Смерць: 28 сакавіка 1284[1] (62 гады)
Севілья, Каралеўства Севілья[d], Каралеўства Кастылія і Леон
Пахаванне: Севільскі кафедральны сабор
Дынастыя: Іўрэйская дынастыя
Бацька: Фердынанд III Кастыльскі
Маці: Лізавета Гогенштаўфен[d]
Жонка: Віяланта Арагонская[d]
Дзеці: Берэнгела Кастыльская[d], Беатрыса Кастыльская[d], Ferdinand de la Cerda[d], Санча IV Кастыльскі, Педра Кастыльскі[d], Хуан Кастыльскі[d], Віаланта Кастыльская[d], James of Castile, Lord of Cameros[d], Беатрыс Кастыльская, Альфонса Фернандэз дэ Кастылья[d], Леанор дэ Кастылія і Арагон[d] і Канстанцыя дэ Кастылія і Арагон[d]

Альфонса (Альфонс) X Кастыльскі (ісп.: Alfonso X de Castilla) ці Альфонса X Мудры (ісп.: Alfonso X el Sabio) (23 лістапада 1221, Таледа4 красавіка 1284, Севілья) — кароль Кастыліі і Леона з 1252 па 1284 гг. Старэйшы сын Фердынанда III Кастыльскага і Елізаветы Гогенштаўфен, дочкі Філіпа Швабскага. Караля таксама звалі Альфонс Адукаваны або Альфонс Астраном.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Пры Альфонсе X быў выдадзены зборнік законаў і складзены астранамічныя табліцы, якія атрымалі назву «Альфонсавых». Ініцыяваў складанне збору законаў — «Сем частак права», а таксама гісторыі Іспаніі, першых падобных прац, напісаных на іспанскай мове (кастыльяна), а апроч іх — пераклады навуковых тэкстаў з арабскага на іспанскі.

Альфонса Мудры і яго двор.

Альфонс X з'яўляецца складальнікам і выдаўцом зборніка Las Cantigas de Santa Maria і некаторыя з песень, напрыклад «Quen a omagen da Virgen» прыпісваюцца яму. Пісаў вершы, галоўным чынам хвалы Дзеве Марыі.

Альфонс патраціў амаль 20 гадоў на тое, каб стаць імператарам Свяшчэннай Рымскай імперыі, супрацьдзейнічаючы англійскаму прэтэндэнту — Рычарду, графу Карнуольскаму; пакуль той не памёр у 1272 годзе і Папа Рыгор X не пераканаў Альфонса пакінуць свае дамаганні.

Альфонсу не атрымалася завяршыць крыжовы паход, пачаты яго бацькам Фердынандам III супраць маўраў у Паўднёвай Іспаніі.

Спробы ўстанавіць прававую аднолькавасць і павялічыць падаткі нараўне з канфліктам з-за пераходу ў спадчыну прастола заахвоцілі сына Альфонса Санча IV падняць паўстанне ў 1282 годзе і ізаляваць Альфонса ў Севільі, дзе ён і памёр.

У яго гонар быў названы кратар Альфонс на Месяцы.

Шлюбы і дзеці[правіць | правіць зыходнік]

Статуя Альфонса X у Мадрыдзe (1892).

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Record #11864811X // Общий нормативный контроль — 2012—2016.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Альтамира-и-Кревеа Рафаэль. История Средневековой Испании / Перевод с испанского Е. А. Вадковской и О. М. Гармсен. — СПб.: «Евразия», 2003. — 608 с. — 1 500 экз. — ISBN 5-8071-0128-6
  • Корсунский А. Р. История Испании IX — XIII веков (Социально-экономические отношения и политический строй Астуро-Леонского и Леоно-Кастильского королевства). Учебное пособие. — М.: Высшая школа, 1976. — 139 с.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]