Вілья Савісаар-Тоамаст
Вілья Савісаар-Тоамаст | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Крыстэн Міхал | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Eerik-Niiles Kross[d] | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
15 жніўня 1962[1] (62 гады) |
||||||
Імя пры нараджэнні | эст.: Vilja Laanaru | ||||||
Муж | Taimo Toomast[d] | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вілья Савісаар-Тоамаст (раней Лаанару і проста Савісаар; нар. 1962) — эстонскі палітык, член Еўрапейскага парламента, былая жонка лідара Цэнтрысцкай партыі Эстоніі Эдгара Савісаара.
У 1998 годзе Вілья Савісаар уступіла ў Цэнтрысцкую Партыю Эстоніі.
У 2002 годзе на муніцыпальных выбарах у Таліне яна атрымала 5598 галасоў.
На Х і XI выбарах у Рыйгікогу Савісаар прайшла ў парламент і ў 2007—2009 гадах з’яўлялася старшынёй фракцыі цэнтрыстаў.
Падчас XI выбараў у 2007 годзе яна атрымала 8531 галасоў ад акруг Хааберсці, Пых’я-Талін і Крысційнэ ў Таліне. У Цэнтрысцкай партыі больш галасоў атрымаў толькі лідар гэтай партыі — Эдгар Савісаар.
Па выніках муніцыпальных выбараў 2005 года Савісаар стала старэйшынай раёна Пых’я-Талін.
У красавіку 2012 года Вілья Савісаар-Тоамаст пакінула шэрагі Цэнтрысцкай партыі Эстоніі разам з 7 іншымі вядомымі сябрамі партыі ў сувязі з унутрыпартыйнымі канфліктамі.
Зноскі
- ↑ а б в г Vilja Laanaru // Eesti spordi biograafiline leksikon Праверана 23 верасня 2024.