Эдгар Савісаар

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Эдгар Савісаар
Edgar Savisaar
Эдгар Савісаар
сцяг
Міністр эканомікі і камунікацый Эстоніі
10 красавіка 2005 — 4 красавіка 2007
Папярэднік: Андрус Ансіп
Пераемнік: Юхан Партс
сцяг
10-ы Прэм'ер-міністр Эстоніі
8 мая 1990 — 29 студзеня 1992
Папярэднік: пасада адноўлена; ён жа як Старшыня Савета міністраў ЭССР
Пераемнік: Ційт Вяхі
сцяг
11-ы Мэр Таліна
з 5 красавіка 2007
Папярэднік: Юры Ратас
1-ы Старшыня Цэнтрысцкай Партыі Эстоніі
з 12 кастрычніка 1991
сцяг
Намеснік Старшыні Савета Міністраў Эстонскай ССР
1989 — 2 красавіка 1990
сцяг
6-ы Старшыня Савета Міністраў Эстонскай ССР
3 красавіка 1990 — 8 мая 1990
Папярэднік: Індрэк Тоамэ
Пераемнік: пасада скасавана; ён жа як Прэм'ер-міністр Эстоніі
 
Партыя: Цэнтрысцкая партыя (з 1991)
Адукацыя: Тартускі ўніверсітэт
Дзейнасць: палітыка
Нараджэнне: 31 мая 1950(1950-05-31) (69 гадоў)
Сцяг Эстонскай ССР пас. Харку, Хар'юскі раён, Хар’юмаа, Эстонская ССР
Жонка: разведзены
Дзеці: чатыры
 
Узнагароды:
Кавалер ордэна Дзяржаўнага герба 1 класа (Эстонія)
Кавалер ордэна Дзяржаўнага герба 2 класа (Эстонія)
Гранд-афіцэр ордэна Трох Зорак

Эдгар Савісаар (эст.: Edgar Savisaar; нарадзіўся 31 мая 1950, пас. Харку, Хар'юскі раён, Эстонская ССР) — эстонскі палітык, старшыня Цэнтрысцкай партыі; з 5 красавіка 2007 г. — мэр горада Таліна. Раней — прэм'ер-міністр Эстоніі (1990—1992); міністр эканомікі і камунікацый ва ўрадзе Андруса Ансіпа.

З 1980 па 1988 год працаваў у дзяржаўных установах, якія займаліся эканамічным планаваннем. У 1987 годзе быў адным з аўтараў эканамічнай праграмы па пераводзе Эстоніі на поўны гаспадарчы разлік. У 1988—1989 гадах быў навуковым кансультантам фірмы «Майнор».

Узначальваў разам з Мар'ю Лаўрысцін Народны Фронт Эстоніі і з 1990 года ўдзельнічаў у рабоце Кангрэса Эстоніі.

У 1989 годзе стаў намеснікам Старшыні Савета Міністраў Эстонскай ССР і кіраўніком Камітэта дзяржаўнага планавання. 3 красавіка 1990 быў прызначаны Старшынёй Савета Міністраў Эстонскай ССР. Стаў першым прэм'ер-міністрам пасля прыняцця 20 жніўня 1991 года Дэкларацыі аб аднаўленні незалежнасці Эстонскай Рэспублікі. Яго ўрад заставаўся ва ўладзе да 29 студзеня 1992 года, калі ён быў вымушаны сысці ў адстаўку з-за цяжкага становішча ў эканоміцы.

З 1992 па 1995 гады Эдгар Савісаар быў віцэ-спікерам Рыйгікогу. У перыяд 17 красавіка па 6 лістапада 1995 быў міністрам унутраных спраў. У 1996 прыняў удзел у муніцыпальных выбарах і стаў старшынёй гарадскога сходу Таліна. З 2001 года па 14 кастрычніка 2004 г. быў мэрам Таліна. З 11 красавіка 2005 па 5 Красавік 2007 быў міністрам эканомікі і камунікацый у кааліцыі ўрадзе з прэм'ер-міністрам Андрусам Ансіпам на чале. З 5 красавіка 2007 года стаў зноў мэрам Таліна.

На выбарах у Гарадскі сход Таліна, якія прайшлі 18 кстрычніка 2009 г, за Цэнтрысцкую партыю і персанальна за Эдгара Савісаара прагаласавала рэкордная колькасць выбаршчыкаў, у выніку чаго ён захаваў за сабой пасаду мэра горада.

На парламенцкіх выбарах 2011 года Эдгару Савісаару ўдалося набраць рэкордную персанальную колькасць галасоў — 23 000. Ад пасады дэпутата Рыйгікогу Савісаар адмовіўся.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]