Віталь Аляксандравіч Дзьякаў
![]() | |||||||||||||||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||
Поўнае імя | Віталь Аляксандравіч Дзьякаў | ||||||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
31 студзеня 1989[1] (36 гадоў) |
||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 192 см | ||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 88 кг | ||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца | ||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
![]() |
Віталь Дзьякаў (нар. 31 студзеня 1989, Краснадар) — расійскі футбаліст, абаронца.
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Выхаванец краснадарскага футбола, у 2006 годзе перайшоў у моладзевую каманду маскоўскага «Лакаматыва». У 2007—2008 гадах выступаў у трэцім па рангу расійскім дывізіёне за «Сочы-04» і «Губкін». З 2009 года выступаў за дубль «Лакаматыва» і другую каманду, прыцягваўся да трэніровак з асноўным складам, але так і не дэбютаваў за яго. У снежні 2011 года адмовіўся падаўжаць кантракт з маскоўскім клубам і пакінуў «Лакаматыў».
У студзені 2012 года падпісаў трохгадовы кантракт з «Растовам». 27 красавіка 2011 года дэбютаваў у Прэм’ер-лізе, правёўшы ўсе 90 хвілін у матчы супраць «Церака» (1:1). Пазней разам з «Растовам» выйграў Кубак Расіі. 7 чэрвеня 2015 года аформіў хет-трык у стыкавым матчы супраць «Тосна» за месца ў Прэм’ер-лізе. З чэрвеня 2015 года трэніраваўся з маскоўскім «Дынама» і ў выніку падпісаў трохгадовы кантракт. У чэрвені 2016 года быў аддадзены ў арэнду «Тамі», аднак праз паўгады пакінуў каманду, да канца сезона 2016/17 не з’яўляўся на полі. У ліпені 2017 года падпісаў двухгадовы кантракт з турэцкім «Сівасспорам», аднак са студзеня 2018 года перастаў выхадзіць на поле, а ў жніўні 2018 года разарваў кантракт.
У лютым 2019 года падпісаў кантракт беларускім клубам «Дынама» з Мінска[2]. Стаў адным з асноўных абаронцаў каманды. У чэрвені 2019 года пакінуў мінскі клуб[3].
У лютым 2020 года быў заяўлены за маскоўскі «Спартак-2»[4], дзе гуляў да чэрвеня[5], а ў жніўні зноў быў заяўлены за каманду. У сакавіку 2021 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт з клубам.
У чэрвені 2022 года абвясціў аб завяршэнні кар’еры.
Міжнародная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]У 2012 годзе прыняў удзел у двух матчах другой зборнай Расіі.
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]Уладальнік Кубка Расіі: 2014
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Vitali Djakov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Российский защитник Дьяков стал игроком минского "Динамо"
- ↑ Дьяков покинул минское "Динамо"
- ↑ «Спартак-2» внес в заявку Дьякова и Тигиева
- ↑ «Спартак» объявил об уходе Шишкина, Дьякова и еще 7 игроков дубля и молодежки
- Нарадзіліся 31 студзеня
- Нарадзіліся ў 1989 годзе
- Нарадзіліся ў Краснадары
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Расіі
- Ігракі ФК Лакаматыў Масква
- Ігракі ФК Сочы-04
- Ігракі ФК Губкін
- Ігракі ФК Казанка Масква
- Ігракі ФК Растоў
- Ігракі ФК Дынама Масква
- Ігракі ФК Том Томск
- Ігракі ФК Сівасспор
- Ігракі ФК Дынама Мінск
- Ігракі ФК Спартак-2 Масква