Перайсці да зместу

ФК Лакаматыў Масква

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лакаматыў
FC Lokomotiv.png
Поўная назва ЗАО «ФК Локомотив»
Заснаваны 12 жніўня 1923
Горад Масква, Расія
Стадыён РЖД Арэна
Умяшчальнасць: 27 320
Уладальнік Расійскія чыгункі[d]
Прэзідэнт Уладзімір Лявончанка[d]
Галоўны трэнер
Чэмпіянат Прэм’ер-ліга
2022/23 8 месца
Сайт Афіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма
Форма
Рэзервовая
форма

«Лакаматы́ў» (руск.: Локомотив) — расійскі футбольны клуб з горада Масква. Заснаваны ў 1923 годзе. Трохразовы чэмпіён Расіі, двухразовы ўладальнік Кубка СССР, дзевяціразовы ўладальнік Кубка Расіі і трохразовы ўладальнік Суперкубка Расіі. Генеральным спонсарам клуба з’яўляецца ААТ «Расійскія чыгункі».

Дата заснавання

[правіць | правіць зыходнік]

Афіцыйнай датай заснавання клуба пад сучаснай назвай «Лакаматыў» з’яўляецца 12 студзеня 1936 года. Аднак на афіцыйным сайце клуба пазначана, што папярэднікамі «Лакаматыва» былі чыгуначныя клубы «Казанка», які з’явіўся ў 1923 годзе; Клуб Кастрычніцкай рэвалюцыі (ККР), які выступаў у 1924—1930 гадах; і зноў «Казанка», які гуляў у 1931—1935 гадах. У адпаведнасці з гэтым, датай заснавання клуба можа таксама лічыцца 12 жніўня 1923 года. У кнізе Савіна «Масква футбольная» са спасылкай на футбольны каляндар-даведнік Масквы 1922 года прыводзіцца інфармацыя аб складах груп «Б» і «В» чэмпіянату сталіцы, дзе можна знайсці першыя згадванні аб камандзе рабочых чыгуначнага дэпо Масква-Пасажырская Казанскай чыгункі пад назвай «Гурток футбалістаў Казанскай дарогі» (скарочана «Казанка»), якая з’явілася ў 1922 годзе[2]. Фактычна ў асяроддзі заўзятараў «Лакаматыва» кожны год двойчы адзначаюць дзень нараджэння каманды, паколькі 12 жніўня знаходзіцца па тэрмінах побач з Днём чыгуначніка, які адзначаецца ў першую нядзелю жніўня[3].

22 мая 1936 года стаў днём нараджэння чэмпіянатаў Савецкага Саюза па футболе, адкрываў чэмпіянат матч паміж ленінградскім «Дынама» і маскоўскім «Лакаматывам». Першы гол быў на рахунку гульца чыгуначнікаў Віктара Лаўрова, але пасля ленінградская каманда забіла тры галы і перамагла ў матчы з лікам 3:1. Той сэзон чыгуначнікі скончылі на пятым месцы, тады ж быў і першы заваяваны трафей, ім стаў першы Кубак СССР у 1936 годзе. У фінале на стадыёне «Дынама» ў прысутнасці 20 тысяч гледачоў «Лакаматыў» абыграў тбіліскае «Дынама».

У канцы 1930-х гадоў за каманду гуляў Валянцін Гранаткін, які зрабіў выдатную кар’еру ў якасьці гульца і чыноўніка. З 1981 года па ініцыятыве прэзідэнта ФІФА Жуана Авеланжа праводзіцца міжнародны турнір юнацкіх каманд па футболе памяці першага віцэ-прэзідэнта ФІФА Гранаткіна.

Станам на сакавік 2024 года.

Паз. Імя Нар.
1 Расія Бр Гільермі 1985
3 Бразілія Аб Лукас Фасан 2001
4 Расія Аб Станіслаў Магкееў 1999
5 Францыя Аб Жэрзіно Ньямсі 1997
6 Расія ПА Дзмітрый Барынаў (капітан) 1996
7 Расія Нап Арцём Дзюба 1988
8 Расія Нап Уладзіслаў Сарвелі 1997
9 Расія ПА Сяргей Піняеў 2004
11 Расія ПА Антон Міранчук 1995
15 Расія Нап Максім Глушанкоў 1999
17 Расія ПА Рыфат Жэмалетдзінаў 1996
21 Албанія Аб Марыа Мітай 2003
Паз. Імя Нар.
22 Расія Бр Ілья Лантратаў 1995
23 Расія ПА Міхаіл Шчацінін 2005
24 Расія Аб Максім Нянахаў 1998
27 Расія Нап Вадзім Ракаў 2005
45 Расія Аб Аляксандр Сільянаў 2001
53 Расія Бр Данііл Худзякоў 2004
71 Арменія Аб Наір Тыкнізян 1999
77 Расія Аб Ілья Самошнікаў 1997
85 Расія Аб Яўген Марозаў 2001
93 Расія ПА Арцём Карпукас 2002
97 Боснія і Герцагавіна Нап Саід Хамуліч 2000
99 Расія Нап Цімур Сулейманаў 2000