Віталь Аляксандравіч Кісцерны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Віталь Аляксандравіч Кісцерны
Род дзейнасці журналіст, рэдактар
Дата нараджэння 28 чэрвеня 1977(1977-06-28) (46 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Месца працы
Альма-матар
Член у

Віталь Аляксандравіч Кісцерны (нар. 28 чэрвеня 1977, Мінск) — беларускі журналіст. Заснавальнік сеткавага-выдання БелНовости[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 28 чэрвеня 1977 года ў Мінску. Скончыў у 1998 годзе следча-экспертны факультэт Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь.

У 1998—2004 праходзіў службу на аператыўных пасадах Упраўлення па горадзе Мінску Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС Рэспублікі Беларусь, з 2004 па 2010 на аператыўных і кіруючых пасадах Галоўнага ўпраўлення ўласнай бяспекі МУС Рэспублікі Беларусь. З 2010 па 2014 год — Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь.

У 2014 годзе заснаваў інтэрнэт-выданне БелНовости. 29 студзеня 2019 года прызначаны яго галоўным рэдактарам, пасля галоўны рэдактар сеткавага-выдання[2][3].

У 2020 годзе скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У тым жа 2020 годзе заснаваў інтэрнэт-выданне «Тут Новости», а з 2 лістапада 2021 года сеткавае выданне «ТУТ НЬЮС»[4]. У 2022 годзе інтэрнэт-выданне «МОС СМИ».

Член Беларускага саюза журналістаў, член грамадска-кансультатыўнага (экспертнага) савета па развіцці прадпрымальніцтва Рэспублікі Беларусь[5][6].

Зноскі

  1. Виталий Кистерный (руск.). Белновости: Главные новости России, Беларуси и мира. Новости сегодня (5 студзеня 2017). Праверана 16 верасня 2023.
  2. Главный бухгалтер профсоюза РЭП Игорь Комлик добивается возбуждения уголовного дела за клевету в отношении сайта belnovosti.by | baj.media (руск.)(недаступная спасылка). baj.by. Архівавана з першакрыніцы 25 чэрвеня 2022. Праверана 16 верасня 2023.
  3. Беззащитная честь. Тема дня. БелГазета-online. БелГазета. Новости Беларуси. Белорусские новости. www.belgazeta.by. Праверана 16 верасня 2023.
  4. Пра што пішуць «новыя незалежныя» медыя Беларусі (руск.). MediaIQ | Даведнік у свеце навін (31 кастрычніка 2022). Праверана 16 верасня 2023.
  5. Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь СКЛАД грамадска-кансультатыўнага (экспертнага) савета па развіцці прадпрымальніцтва. — 2022.
  6. Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь [https://economy.gov.by/uploads/files/OKS-y/Mininform/Protokol-Mininform.pdf Пратакол пасяджэння грамадска-кансультатыўнага (экспертнага) савета па развіцці прадпрымальніцтва]. — 2022.