Віталь Мікалаевіч Іванка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Віталь Іванка
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Віталь Мікалаевіч Іванка
Нарадзіўся 9 красавіка 1992(1992-04-09)[1][2] (32 гады)
Грамадзянства  Украіна
Рост 178 см
Вага 64 кг
Пазіцыя нападнік
Маладзёжныя клубы
2005—2007 Украіна ВФК (Харкаў) 52 (12)
2008—2009 Украіна Металург (Данецк) 12 (3)
Клубная кар’ера[* 1]
2008—2013 Украіна Металург (Данецк) 48 (2)
2013—2014 Рэспубліка Кіпр АЕК (Ларнака) 18 (1)
2015 Беларусь Белшына (Бабруйск) 9 (0)
2015—2016 Украіна Геліяс (Харкаў) 18 (4)
2016 Грузія Калхеці-1913 (Поці) 6 (0)
2017 Грэцыя Панэяліяс (Эян) 9 (1)
2017 Чарнагорыя Суцьеска (Нікшыч) 1 (0)
2018 Украіна Таўрыя (Сімферопаль) 1 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2007—2009 Украіна Украіна (да 17) 25 (4)
2009—2011 Украіна Украіна (да 19) 15 (0)
2011—2013 Украіна Украіна (да 21) 13 (4)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 27 верасня 2018.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 6 жніўня 2017
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Віталь Іванка (нар. 9 красавіка 1992, Харкаў, Украіна) — украінскі футбаліст, нападнік.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец ВФК Харкаў. У лютым 2008 года перайшоў у данецкі «Металург». У чэмпіянаце Украіны дэбютаваў 17 мая 2008 года ў матчы супраць данецкага «Шахцёра» (4:1)[3]. Іванка выйшаў на 81 хвіліне замест Аляксандра Касырына. Яго дэбют адбыўся ў 16 гадоў і ён стаў адным з самых маладых дэбютантаў элітнага дывізіёна Украіны[4]. За 5 гадоў, праведзеных у «Металургу», нападнік не здолеў замацавацца ў стартавым складзе першай каманды, у асноўным выходзячы на ​​замены. Таму і такая нізкая выніковасць — усяго 3 галы ў 57 афіцыйных матчах.

У студзені 2013 года знаходзіўся на вучэбна-трэніровачным зборы ў складзе кіеўскага «Арсенала»[5], аднак да падпісання кантракта тады справа так і не дайшла. У канцы сакавіка 2013 года разарваў кантракт з «Металургам»[6].

У ліпені 2013 года заключыў кантракт з кіпрскім клубам АЕК (Ларнака)[7]. Па заканчэнні сезона 2013/14 пакінуў Кіпр, і на працягу наступнай паловы года заставаўся без каманды.

У студзені 2015 года падпісаў кантракт з ужгарадскай «Гаверлай»[8]. Аднак, так і не згуляўшы за закарпацкі клуб, у сакавіку 2015 года накіраваўся на прагляд у бабруйскую «Белшыну»[9] і ў выніку пачаў у Беларусі сезон 2015. Аднак, праявіць сябе ў Беларусі так і не здолеў — у 9 матчах чэмпіянату зрабіў толькі адну галявую перадачу, пры гэтым не правёў ніводнага поўнага матча. 8 ліпеня 2015 года кантракт з «Белшынай» па ўзаемнай згодзе быў разарваны[10].

У жніўні 2015 года стаў іграком клуба «Геліяс» з Першай лігі Украіны, а ў чэрвені таго ж года перайшоў у грузінскі «Калхеці-1913». У пачатку 2017 года далучыўся да грэчаскага клуба «Нікі» (Волас), але неўзабаве змяніў яго на «Панэяліяс»[11]. У ліпені 2017 года перайшоў у чарнагорскі клуб «Суцьеска», аднак правёў за яго толькі адзін матч і хутка пакінуў каманду.

У верасні 2018 года далучыўся да сімферопальскай «Таўрыі», аднак неўзабаве праз праблемы з алкаголем пакінуў каманду[12].

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

У юнацкай зборнай Украіны да 17 гадоў правёў 25 матчаў і забіў 4 галы. Дэбютаваў 6 кастрычніка 2007 у матчы супраць Малдовы (3:0). У тым матчы Віталь забіў два галы. Таксама правёў два матчы за юнацкую зборную Украіны U-19.

У 2013 годзе ў складзе моладзевай зборнай Украіны заваяваў срэбраныя медалі на Кубку Садружнасці[13], дзе ўкраінцы ў фінале саступілі моладзевай зборнай Расіі (2:4). Са сваім партнёрам па камандзе Юрыем Якавенкам і беларусам Арцёмам Быкавым стаў другім бамбардзірам на Кубку Садружнасці (ва ўсіх па 4 забітых мяча).

Зноскі

  1. Vitali Ivanko // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Vitaliy Ivanko // FBref.com
  3. Украина — «Шахтёр» (Донецк) — «Металлург» (Донецк) — Чемпионат.ру(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2008. Праверана 22 сакавіка 2015.
  4. Виталий Иванко: «Надеюсь, удастся закрепиться в составе». Архівавана з першакрыніцы 4 снежня 2012. Праверана 22 сакавіка 2015.
  5. «Арсенал» усилился форвардом украинской «молодежки»
  6. Иванко настаивает на статусе свободного агента. Архівавана з першакрыніцы 9 ліпеня 2013. Праверана 22 сакавіка 2015.
  7. «Виталий Иванко стал игроком АЕКа»
  8. «Говерла» подписала Иванко Архівавана 5 сакавіка 2016.
  9. Градобоев не подошел "Белшине", Иванко и Щербаков на просмотре
  10. "Белшина" рассталась с украинским нападающим
  11. Виталий Иванко перешел в греческий Панегиалиос
  12. Экс-нападающего "Белшины" за пьянство выгнали из двух команд в течении месяца
  13. Украина проиграла России финал Кубка Содружества +ВИДЕО