Віталь Станіслававіч Чырвінскі
Віталь Станіслававіч Чырвінскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 15 мая 1968 (56 гадоў) |
Род дзейнасці | ваенны гісторык |
Месца працы | |
Альма-матар |
Віталь Станіслававіч Чырвінскі (нар. 15 мая 1968, Мінск) — беларускі ваенны гісторык. Падпалкоўнік запасу. Галоўны гісторык Міністэрства абароны Беларусі[1].
Біяграфічныя звесткі
[правіць | правіць зыходнік]У 1992 годзе скончыў Бакінскае вышэйшае агульнавайсковае каманднае вучылішча. Пасля выпуску накіраваны ў Беларусь, службу праходзіў у мотастралковых, танкавых і выведных падраздзяленнях. Падпалкоўнік[2].
У апошнія гады службы вырашыў паступіць на гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка, які скончыў у 2010 годзе. Афіцэра заўважылі ў галоўным ваенным ведамстве Беларусі, дзе акурат бракавала прафесійных ваенных гісторыкаў, запрасіўшы на пасаду начальніка групы ваенна-гістарычнага і геральдычнага забеспячэння ваенна-навуковага камітэта Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь[2].
Вялікую маральную падтрымку і павагу адчуваў пасля сваіх выступаў па-беларуску. Беларускамоўны афіцэр для многіх быў нейкім адкрыццём, але хутчэй прыемным. |
Працаваў старшым выкладчыкам кафедры тактыкі ў Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь. 29 кастрычніка 2020 года быў вымушаны звольніцца з акадэміі. Кіраўніцтва акадэміі пачало аказваць на яго ціск, пагражаючы звальненнем пасля таго, як ён быў заўважаны на дазволеным пікеце Святланы Ціханоўскай у час перадвыбарнай кампаніі ў жніўні таго ж года. Пасля яму выгаворвалі за тое, што ён быццам бы крычаў з балкона «Жыве Беларусь!» і за размешчаныя на вокнах уласнай кватэры белыя лісткі паперы (сімвал падтрымкі пратэстоўцаў)[3].
Навукова-даследчыцкая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Аўтар шэрагу артыкулаў па ваеннай гісторыі Беларусі і ваенных дзеячаў. Выдаў кнігу «Беларусь у войнах» (2016).
У кнізе «Беларусь у войнах Расійскай імперыі» (2019) прадставіў ваенна-біяграфічны агляд аднаго з вырашальных перыядаў беларускай гісторыі. Праз кароткія цытаты, успаміны сучаснікаў і апісанне знешнасці аўтар імкнецца ажывіць гістарычныя партрэты прадстаўнікоў расійскага генералітэту, ваенных вучоных, вынаходнікаў і паўстанцкіх камандзіраў. Значную частку кнігі займаюць падзеі паўстанняў 1831 і 1863 гадоў: сотні бітваў, баёў і сутычак паўстанцаў Літвы-Беларусі з урадавымі войскамі, узаемны тэрор і трагічныя лёсы камандзіраў паўстанцкіх атрадаў.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- ЧЫРВІНСКІ Віталь Станіслававіч // Сучасныя беларускія даследчыкі гісторыі Вялікага Княства Літоўскага : біябібліяграфічны даведнік / С. П. Марозаў. — Гродна-Каўнас: ЮрСаПрынт, 2022. — 290 с. — ISBN 978-985-7257-57-7, 978-609-96340-1-2.
Выбраная бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Беларусь у войнах: асобы і падзеі / Віталь Чырвінскі. — Мінск : Харвест, 2016. — 399 с. іл., карты — ISBN 978-985-18-3886-4
- Беларусь у войнах Расійскай імперыі: асобы і падзеі / Віталь Чырвінскі. — Мінск: Харвест, 2019. — 448 с. : іл. — ISBN 978-985-18-4543-5
- Нарадзіліся 15 мая
- Нарадзіліся ў 1968 годзе
- Выкладчыкі Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь
- Выпускнікі Бакінскага вышэйшага агульнавайсковага каманднага вучылішча
- Выпускнікі гістарычнага факультэта БДПУ імя Максіма Танка
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Ваенныя гісторыкі
- Гісторыкі Беларусі
- Ваенныя Беларусі