Гістарычны факультэт БДПУ імя М. Танка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Гістарычны факультэт
Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка
Галоўны корпус БДПУ ў асноўным займае гістарычны факультэт
Галоўны корпус БДПУ ў асноўным займае гістарычны факультэт
Ранейшыя назвы Сацыяльна-гістарычны, Сацыяльна-эканамічны, Гісторыка-геаграфічны
Англійская назва Faculty of History of the Maxim Tank BSPU
Заснаваны 1918
Дэкан Сяргей Шупляк
Месцазнаходжанне Сцяг Беларусі Беларусь, Мінск, вул. Савецкая, 18
fhist.bspu.by

Гістарычны факультэт БДПУ імя М. Танка — структурнае падраздзяленне БДПУ імя М. Танка.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

30 снежня 1918 г. на падставе пастановы Цэнтральнага народнага камісарыята па асвеце (№ 4134) педагагічнаму савету прадпісана прыступіць да пераўтварэння Мінскага настаўніцкага інстытута ў вышэйшую навучальную ўстанову. На яго базе быў створаны сацыяльна-гістарычны факультэт. У верасні 1919 сацыяльна-гістарычны факультэт рэарганізаваны ў літаратурна-гістарычнае аддзяленне.

У 1934 годзе на падставе пастаноў ЦК ВКП(б) і СНК СССР «Аб выкладанні грамадскай гісторыі ў школах СССР» ў 1934 была праведзена рэарганізацыя сацыяльна-эканамічнага факультэта. На аснове геаграфічнага і эканамічнага аддзяленняў быў створаны геаграфічны факультэт, а на базе гістарычнага аддзялення — самастойны гістарычны факультэт.

24 чэрвеня 1941 — праца ў інстытуце спынілася.

2 верасня 1944 г. — гістарычны факультэт як складовая частка МДПІ імя А. М. Горкага аднавіў сваю працу. На гістарычным факультэце створаны кафедра гісторыі СССР і кафедра ўсеагульнай гісторыі.

У мае 1945 — прафесар У. М. Перцаў (загадчык кафедры ўсеагульнай гісторыі) у складзе дэлегацыі БССР падпісаў на міжнароднай канферэнцыі ў Сан-Францыска дакумент аб стварэнні ААН.

У лістападзе 1948 адноўлена аспірантура, дзякуючы якой у 1948—1965 гг. было падрыхтавана больш за 25 гісторыкаў. Большасць з іх (А. Ц. Караткевіч, Г. М. Каванцава, М. Д. Каўшараў, В. М. Фамін, А. М. Мацко і інш.) абаранілі кандыдацкія, а затым доктарскія дысертацыі.

1 верасня 1956 створаны гісторыка-геаграфічны факультэт з кафедрамі: ўсеагульнай гісторыі, гісторыі СССР, геаграфіі і прыродазнаўства. У люты 1971 — гісторыка-геаграфічны факультэт рэарганізаваны на два: гістарычны і прыродазнаўства.

У 1994 заснаваны спецыялізаваны Савет універсітэта па абароне дысертацый (гістарычныя навукі).

Былая структура[правіць | правіць зыходнік]

Дэканы[правіць | правіць зыходнік]

  • А. А. Лізурчык (1940-?)
  • Н. Г. Матусевіч (1944-?)
Сацыяльна-гістарычны (1956—1971)
Гісторыка-геаграфічны (1956—1971)
Гістарычны (1971 — наш час)

Кафедра ўсеагульнай гісторыі (1931—2004)[правіць | правіць зыходнік]

Да 1934 кафедра гісторыі Захаду.

Загадчыкі кафедры

Кафедра славянскай гісторыі і метадалогіі гістарычнай навукі (1931—2015)[правіць | правіць зыходнік]

Да 1944 — кафедра гісторыі народаў СССР і Расіі. Да 1991 — Кафедра гісторыі СССР.

Загадчыкі кафедры

Кафедра эканомікі (1931—2015)[правіць | правіць зыходнік]

Да 1944 — кафедра палітычнай эканоміі, а пазней кафедра эканамічнай тэорыі і эканамічнага выхавання.

Загадчыкі кафедры

Кафедра гісторыі КПСС (?—1992)[правіць | правіць зыходнік]

Далучана да кафедры гісторыі Беларусі і методыкі выкладання гісторыі і грамадска-палітычных дысцыплін.

Кафедра паліталогіі і права (?-2015)[правіць | правіць зыходнік]

Кафедра філасофіі (1962—2015)[правіць | правіць зыходнік]

У 1980-я гг. кафедра зрабіла істотны ўклад у аказанні дапамогі Кубе ў падрыхтоўцы навукова-выкладчыцкіх кадраў вышэйшай кваліфікацыі.

Загадчыкі кафедры

Кафедра гісторыі Беларусі і методыкі выкладання гісторыі і грамадска-палітычных дысцыплін (1971—1992)[правіць | правіць зыходнік]

Да 1991 года кафедра гісторыі БССР. Да 1992 — кафедра гісторыі БССР і методыкі выкладання гісторыі.

Загадчыкі кафедры

Кафедра гісторыі Беларусі (1992—2015)[правіць | правіць зыходнік]

Створана шляхам падзелу кафедры гісторыі БССР і методыкі выкладання гісторыі.

Загадчык кафедр

Кафедра дапаможных гістарычных дысцыплін і методыкі выкладання гісторыі (1992—2015)[правіць | правіць зыходнік]

Створана шляхам падзелу кафедры гісторыі БССР і методыкі выкладання гісторыі.

Загадчыкі кафедры

Кафедра гісторыі старажытных цывілізацый і сярэднявечча (2004—2015)[правіць | правіць зыходнік]

Адкрыта у выніку рэарганізацыі кафедра ўсеагульнай гісторыі.

Загадчыкі кафедры

Кафедра новай і найноўшай гісторыі (2004—2015)[правіць | правіць зыходнік]

Адкрыта у выніку рэарганізацыі кафедра ўсеагульнай гісторыі.

Кафедра ўсеагульнай гісторыі і методыкі выкладання гісторыі (2015 — наш час)[правіць | правіць зыходнік]

Створана шляхам зліцця кафедраў гісторыі старажытных цывілізацый, новай і найноўшай гісторыі, дапаможных гістарычных дысцыплін і методыкі выкладання гісторыі.

Загадчыкі кафедры

Кафедра гісторыі Беларусі і славянскіх народаў (2015 — наш час)[правіць | правіць зыходнік]

Створана шляхам зліцця кафедраў гісторыі Беларусі і славянскай гісторыі і метадалогіі гістарычнай навукі.

Загадчыкі кафедры

Кафедра сацыяльна-гуманітарных дысцыплін (2015 — наш час)[правіць | правіць зыходнік]

Створана шляхам зліцця кафедраў эканомікі, паліталогіі і права, філасофіі

Загадчыкі кафедры

Сучаснасць[правіць | правіць зыходнік]

Кірункі навучання[правіць | правіць зыходнік]

  • Гісторыя і грамадазнаўчыя дысцыпліны
  • Гісторыя і экскурсійна-краязнаўчая работа
  • Гісторыя і сусветная мастацкая культура

Структура[правіць | правіць зыходнік]

Цяпер у складзе факультэта 3 кафедры:

Кафедра Загадчык
Кафедра ўсеагульнай гісторыі і методыкі выкладання гісторыі
дацэнт Віталь Ёцюс
Кафедра гісторыі Беларусі і славянскіх народаў
дацэнт Святлана Талмачова
Кафедра сацыяльна-гуманітарных дысцыплін
дацэнт Сяргей Зенчанка
На факультэце таксама дзейнічаюць
  • Беларуска-казахстанскі культурна-адукацыйны цэнтр
  • Цэнтр іраназнаўства і вывучэння персідскай мовы
  • Чатыры студэнцкія навукова-даследчыя лабараторыі;

Кіраўніцтва факультэта[правіць | правіць зыходнік]

  • Дэкан: Сяргей Пятровіч Шупляк, кандыдат гістарычных навук, дацэнт
  • Намеснік дэкана па вучэбнай рабоце: Іван Валянцінавіч Пугач, кандыдат гістарычных навук
  • Намеснік дэкана па навуковай рабоце: Наталля Віктараўна Барабаш, кандыдат гістарычных навук, дацэнт
  • Намеснік дэкана па выхаваўчай рабоце: Ларыса Леанідаўна Савіч

Вядомыя выкладчыкі[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя выпускнікі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]