Віталій Іванавіч Крэчатовіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Віталій Іванавіч Крэчатовіч
Род дзейнасці батанік
Дата нараджэння 7 красавіка 1901(1901-04-07)
Месца нараджэння
Дата смерці 18 лютага 1942(1942-02-18) (40 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства

Віталь Іванавіч Крэчатовіч (7 красавіка 1901, Баранавічы — 18 лютага 1942, Санкт-Пецярбург) — батанік, спецыяліст па асаковых раслінах.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям’і чыгуначнага служачага. Неўзабаве з бацькамі пераехаў у Клінцы Чарнігаўскай губерні. У 1919 годзе атрымаў у Клінцах сярэднюю адукацыю. Яшчэ ў сярэдняй школе вельмі цікавіўся прыродазнаўствам, у прыватнасці збіраў гербарый мясцовай флоры. У 1920 годзе заснаваў Клінцоўскі абласны музей, быў кіраўніком яго батанічнага аддзела і бібліятэкі [1].

У 1924−1926 гадах выкладаў прыродазнаўства ў мясцовых школах. Разумеючы недастатковасць сваёй падрыхтоўкі, у 1926 годзе пераехаў у Ленінград для працы на грамадскіх пачатках у Гербарыі Батанічнага інстытута Расійскай акадэміі навук. Там Крэчатовіч падрыхтаваў сваю першую навуковую публікацыю «Нататкі пра асаку Яраслаўскай губерні», надрукаваную ў 1927 годзе. Сістэматыка роду Carex (Асака) стала справай жыцця Крэчатовіча.

У 1928 годзе па рэкамендацыі Мікалая Іванавіча Вавілава Крэчатовіч быў залічаны ў аспірантуру ва Усесаюзны інстытут раслінаводства, варта адзначыць, што пры гэтым У Крэчатовіча не было вышэйшай адукацыі. У аспірантуры ён піша дзве працы па сістэматыцы чаю і камелій, аднак яны засталіся неапублікаванымі. Крэчатовіч працаваў таксама ў Гербарыі Галоўнага батанічнага саду СССР. З 1930 годзе Крэчатовіч − навуковы супрацоўнік Батанічнага інстытута. У 1935 годзе ён атрымаў ступень кандыдата біялагічных навук без абароны дысертацыі. Планаваў доктарскую дысертацыю па тэме «Паходжанне асакі», але абараніць яе не паспеў.

У 1941 годзе Крэчатовіч уступіў у шэрагі народнага апалчэння і стаў кандыдатам у члены ВКПб. Неўзабаве быў вернуты ў Батанічны інстытут. Удзельнічаў у будаўніцтве абарончых збудаванняў на подступах да горада, у работах па выратаванні раслін Батанічнага інстытута пасля прамога пападання бомбы ў аранжарэі батанічнага саду. Памёр у блакадным Ленінградзе [2]

Складальнік апісанняў да ўсіх відаў роду Асака ў выданні «Флора СССР». Акрамя гэтага роду апрацоўваў сямействы Сітавыя, Злакавыя, Марэнавыя і Бабовыя [3].

Кнігі[правіць | правіць зыходнік]

  • «Флора СССР» (1934—1964, калектыўная праца савецкіх батанікаў).

Асноўныя працы[правіць | правіць зыходнік]

  • Заметки об осоках Ярославской губернии. — Л., 1927.
  • Carex L. — Осока // Флора Забайкалья. — Л., 1931. Вып. 2. — С. 113—136.
  • Cyperaceae — Осоковые // Флора Туркмении. — Л., 1932. — Т. 1, вып. 2. — С. 213—233.
  • Род Осока — Carex L. // Флора СССР. — Л., 1935. — Т. 3. — С. 111—464.
  • Ключ для определения осок Средней Азии. — Ташкент, 1935.
  • Новые осоки для Южно-Уссурийского края (соавт. З. И. Лучник) // Труды Дальневосточного филиала АН СССР. Серия «Ботаника». — 1937. — Т. 2. — С. 887—895.
  • Carex L. // Флора Грузии. — Тбилиси, 1941. — Т. 2. — С. 366—419.
  • Род Осока — Carex L. (соавт. — П. Н. Овчинников, А. П. Чукавина) // Флора Таджикской ССР. — М.; Л., 1963. — Т. 2. — С. 82-145.

Роды і віды раслін названыя імем Крэчатовіча[правіць | правіць зыходнік]

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Віталій Іванавіч Крэчатовіч, ДУК «Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма г. Баранавічы».
  2. Виталий Иванович Кречетович — флорист-систематик, ботаник-географ, Гуков Г. В. Чье имя ты носишь, растение? Владивосток, 2001. С. 262—263..
  3. Известные ботаники - Кречетович, Виталий Иванович, Советская ботаника, 1947 г. № 5.