Віцебскмэбля

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Акцыянернае таварыства "Віцебскмэбля" — прадпрыемства Віцебска, створана ў 1948-50 гг., у 1975-88 гг. у вытворчым дрэваапрацоўчым аб'яднанні «Віцебскдрэў». 3 1988 г. галаўное прадпрыемства вытворчага аб'яднання «Віцебскмэбля», з 1992 г. акцыянернае таварыства «Садружнасць», з 1994 г. сучасная назва.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першы цэх Віцебскай мэблевай фабрыкі быў пабудаваны ў 1948 годзе на месцы даваеннага лесазавода № 13. У яго лесапільна-раскроечным цэху з басейнам для ачысткі бярвення праводзілася распілоўка для патрэб будаўніцтва і выраблялася тара для народнай гаспадаркі. Праз два гады фабрыка выпусціла першую партыю мэблі: тумбачкі, матрацы, мэблю для адміністрацыйных устаноў. Віцебская мэбля для вакзалаў адпраўлялася ва ўсе канцы краіны. У Маскоўскім універсітэце стаялі шафы, чарцёжныя і картаграфічныя сталы, сталы-кафедры гэтай фабрыкі.

У 1971 годзе да Віцебскай фабрыкі далучыліся Полацкая і Багушэўская мэблевыя фабрыкі. Гэта дазволіла больш аператыўна манеўраваць сродкамі і матэрыяламі, сканцэнтраваць і спецыялізаваць мэблевую вытворчасць. У 1975 – 1988 гадах мэблевая фабрыка ўваходзіць у вытворчае аб’яднанне “Віцебскдрэў”.

Вытворчасць[правіць | правіць зыходнік]

Дзейнічаюць цэхі: раскроечна-загатоўчы, 2 мэблевыя, рамонтна-механічны, энергацэх, транспартны, 2 склады.

Асноўная прадукцыя: мяккая мэбля, гарнітуры для адпачынку, канапы, тумбачкі пад тэлеапаратуру, корпусная мэбля ("сценкі"), шафы.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • "Віцебскмэбля" // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г.П. Пашкоў [і інш.]. - Мн., 1997. - Т. 4.- С. 236.
  • Акцыянернае таварыства "Віцебскмэбля" // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Віцебска : у 2 кн. / рэдкал.: Г.П. Пашкоў [і інш.] ; склад. А.І. Мацяюн ; маст. Э.Э. Жакевіч. - Мн., 2003. - Кн. 2. - С. 460.