Перайсці да зместу

Віцебскі манетны скарб

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Віцебскі манетны скарб — манетны скарб, знойдзены ў Віцебску ў 1926 г. на тэрыторыі саду імя У. І. Леніна (сучасны Парк Партызанскай славы імя Міная Шмырова) ў час правядзення будаўнічых работ па ўмацаванні берага Заходняй Дзвіны. З’яўляецца адным з буйнейшых скарбаў XV стагоддзя, знойдзеных на тэрыторыі Беларусі[1].

У гліняным гаршку змяшчаліся 792 грошы пражскія сярэдзіны XIV — XV стст. Сярод манет Вацлава IV (13781419 гг.) 2 экз. з кантрамаркай г. Аўсбурга, 1 — Рэгенсбурга. Грош часоў кіравання Іржы з Подзебрадаў (14581471 гг.) — адзіная знаходка на тэрыторыі Беларусі. Большая частка скарбу (767 манет, 2000 г.) захоўвалася ў Віцебскім аддзяленні Беларускага дзяржаўнага музея, астатняя — у Беларускім дзяржаўным музеі (Мінск). Пасля 1941 г. лёс скарбу невядомы.

Зноскі

  1. Витебск: Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1988. — С. 111. — 408 с. — 60 000 экз. — ISBN 5-85700-004-1. (руск.)
  • Харламповіч, П. В. Манетныя скарбы, знойдзеныя ў Беларусі, у зборах Беларускага дзяржаўнага музея // Гісторычна-архэолёгічны зборнік. — 1927. — № 1. — С.
  • Витебск: Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1988. — С. 111. — 408 с. — 60 000 экз. — ISBN 5-85700-004-1. (руск.)