Віцебскі станкабудаўнічы завод імя Камінтэрна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Віцебскі станкабудаўнічы завод імя Камінтэрна
Заснаванне 1940
Скасавана 2002
Пераемнік Вістан

Віцебскі станкабудаўнічы завод імя Камінтэрна — былое прадпрыемства станкабудаўнічага профілю ў Віцебску. У 2002 годзе ліквідавана як самастойная арганізацыя і далучана да станкабудаўнічага завода імя Кірава («Вістан»), у 2022 годзе дэмантаж завадскіх карпусоў завершаны.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Станкабудаўнічы завод імя Камінтэрна заснаваны ў 1940 годзе на базе вытворчых карпусоў чыгуналіцейна-машынабудаўнічага завода, які існаваў з 1882 года. На момант заснавання завод уваходзіў у склад Галоўнага ўпраўлення станкабудаўнічай прамысловасці Народнага камісарыята цяжкага машынабудавання СССР.

З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны асноўнае абсталяванне завода было вывезена ў Саратаў. У 1946 годзе завод адноўлены.

Падпарадкоўваўся Наркамату цяжкага машынабудавання, з 1946 года — Міністэрству станкабудавання СССР, у 1953—1954 гадах — Міністэрству машынабудавання СССР, у 1954—1957 і з 1965 года — Міністэрству станкабудаўнічай і інструментальнай прамысловасці СССР, у 1957—1965. У 1966 годзе завод увайшоў у склад «Галоўтачстанкапрама» (Галоўнага ўпраўлення па вытворчасці прэцызійных станкоў), у 1975 годзе — у склад «Саюзтастанкапрама» (Усесаюзнага прамысловага аб’яднання па вытворчасці прэцызійных станкоў). У 1977 годзе завод узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга.

У маі 2002 года завод быў ліквідаваны як юрыдычная асоба. Да гэтага часу на прадпрыемстве заставалася каля 750 супрацоўнікаў; адміністрацыйныя карпусы завода здаваліся ў арэнду ў якасці офісаў. У 2009 годзе пачаўся знос вытворчых карпусоў. Першапачаткова ў іх планаваў размясціцца ГЦ «Радзівіл», у 2014 годзе агучваліся планы перанесці ў карпусы гарадскі Полацкі рынак. У 2019 годзе было абвешчана, што на месцы завода будзе пабудавана гандлёвая галерэя «Vitebsk Plaza».

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]