Перайсці да зместу

Віёла

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Віёлы

Віёла — сямейства смычковых музычных інструментаў.

Віёлы маюць плоскае дно, пакатыя плечы, шырокі грыф з ладамі, 5—7 струн, наладжваюцца па квартах з тэрца пасярэдзіне. Пры ігры на віёле яе трымалі вертыкальна. Распаўсюджванне атрымала ў краінах Заходняй Еўропы з XVI стагоддзя. Разнавіднасці: дыскантавая, альтовая, тэнаровая (малая басовая, называлася таксама Віёла ды гамба, ці проста гамба), вялікая басовая і кантрабасовая. Гук віёлы далікатны, матавы. Ужывалася як сольны, ансамблевы і аркестравы інструмент. Бытавала галоўным чынам у арыстакратычнай асяроддзі. З XVII стагоддзя выцясняецца інструментамі скрыпічнага сямейства, якія адпавядаюць новым патрабаванням музычнага мастацтва. У гэты ж час з’яўляюцца разнавіднасці віёлы з рэзанансавымі струнамі: віёла-бастарда, віёла-д’аморе, або віёль-д’амур, віёла-ды-бардонэ, або барытон.