Перайсці да зместу

Колавая ліра

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Колавая ліра
Выява
Культура Occitan culture[d], culture of Brittany[d], культура Францыі[d] і культура Беларусі
Паходзіць з рэгіён Аксітанія[1] і По[1]
Краіна паходжання
Статус нематэрыяльнай культурнай спадчыны Mondes d’Occitanica, Portail occitan du PCI[d][2][3]
Апісана на сайце mondes.occitanica.eu/… (фр.)
mondes.occitanica.eu/… (акс.)
Класіфікацыя Харнбостэля — Закса 321.321-72
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Колавая ліра

Колавая ліра — струнны смычковы музычны інструмент, у якім ролю смычка выконвае кола. На трох (часам больш) струнах граюць мелодыю, прыціскаючы струны клавішамі, а дзве іншыя струны — бурдонныя.

Лірнік. Міхал Эльвіра Андрыёлі, 1890
Марка «Колавая ліра». Беларусь, 2011

У Еўропе вядомая пад рознымі назвамі, найстарэйшая з іх — «арганістр» (лац.: organistrum) — адносіцца да позняга Сярэднявечча (не раней за XIII ст). Найстарэйшыя выявы адносяцца да XII ст.: англійская кніжная мініяцюра (каля 1175 года) і барэльеф сабора св. Іакава (Санцьяга-дэ-Кампастэла, 1188 год).

У XII ст. колавая ліра прадстаўляла сабою грувасткі інструмент, які абслугоўвалі два чалавекі (музыкант і яго памочнік, які механічна круціў ручку). Пасля таго, як у XIII ст. з’явіліся палегчаныя (партатыўныя) інструменты, колавая ліра хутка распаўсюдзілася па ўсёй Еўропе і стала адным з найболей характэрных атрыбутаў менестрэльскай культуры Сярэднявечча. Да XV ст. колавая ліра страціла сваю папулярнасць і стала інструментам жабракоў і вандроўнікаў, часта сляпых, знявечаных, якія выконвалі песні, вершы, казкі пад нескладаны акампанемент. У часы барока прыйшоў новы росквіт інструмента. У XVIII ст. колавая ліра стала моднай цацкай французскіх арыстакратаў, якія захапляліся вясковым побытам. У цяперашні час ужываецца ў народных ансамблях многіх еўрапейскіх краін, найперш Францыі і Венгрыі.

Лірнік у Аляксандраўскім скверы. Менск, 1918 г.

У Беларусі упершыню згадваецца ў 1-й палове ХVІІ ст., у дзённіку наваградскага шляхціца С. Маскевіча, 1611 год. Але ўскосныя крыніцы дазваляюць думаць, што яна была вядомая ў Беларусі ўжо ў 2-й палове ХVІ ст.

Зноскі

  1. а б в Mondes d’Occitanica, Portail occitan du PCI Праверана 19 сакавіка 2023.
  2. https://mondes.occitanica.eu/oc/explorar/arts/los-instruments/sonsaina Праверана 19 сакавіка 2023.
  3. https://mondes.occitanica.eu/explorer/les-arts/les-instruments/vielle-a-roue Праверана 19 сакавіка 2023.
  • Bröcker, Marianne. Die Drehleier. 2. Auflage. Bonn — Bad Godesberg: Verlag für systematische Musikwissenschaft, 1977.
  • Банин А. А. Русская инструментальная музыка фольклорной традиции. — Москва, 1997.