Вячаслаў Вячаслававіч Шамшур
Вячаслаў Шамшур | |
---|---|
Вячаслаў Вячаслававіч Шамшур | |
Дата нараджэння | 20 жніўня 1942 (81 год) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак, мастацтвазнавец |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды |
Вячаслаў Вячаслававіч Шамшур (нар. 20 жніўня 1942, в. Пціцкія, Мёрскі раён, Віцебская вобласць) — беларускі мастацтвазнаўца, мастак, педагог, прафесар, член Саюза мастакоў Беларусі.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Закончыў сярэднюю школу ў Міёрах, мастацка-графічны факультэт Віцебскага педінстытута (1970), аспірантуру Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР (1978). Працуе ў Віцебскім дзяржаўным універсітэце з 1970 года, дацэнт з 1984 года, прафесар з 1993 года. Загадчык кафедры методыкі прыкладнога выяўленчага мастацтва.
Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
Друкуецца ў перыядычных выданнях з 1977 года. Адзін з першых беларускіх даследчыкаў творчасці Малевіча, Шагала, Лісіцкага і іншых мастакоў паслярэвалюцыйнага Віцебска. Аўтар манаграфіі «Аб агітацыйна-афармленчым мастацтве Беларусі» (1989), раздзела 6-га тома «Гісторыі беларускага мастацтва», шэрагу навуковых артыкулаў у перыядычным друку па этнаграфіі і мастацтве Беларусі, метадычных і навучальных дапаможнікаў.
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
Удзельнік мастацкіх выстаў з 1986 года. Працуе ў станковай графіцы (пейзаж, партрэт, нацюрморт). Стварыў серыю графічных прац «Дарога на Міёры», «Віцебск і Віцебшчына», шмат асобных карцін — «Зімовыя карцінкі» (1986), «Хутка ў вырай» (1987), «Забавы дзяцінства. Калаўрот» (1987), «Аколіца» (1988), «Велікодная раніца» (1990), «Вячэрняя літургія» (1996) і інш. Творы вызначаюцца выразнасцю пластычнай мовы, нацыянальным каларытам, эмацыянальным настроем.
Вялікае месца ў творчасці мастака займаюць матывы роднай Міёршчыны.
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
Узнагароджаны Ганаровай граматай Міністэрства асветы БССР, значком «Выдатнік народнай асветы».
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Шамшур Вячаслаў Вячаслававіч // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Міёрскага раёна / рэдкал. Г. М. Маняк [і інш.]. — Мн., 1988. — С. 549.
- Нарадзіліся 20 жніўня
- Нарадзіліся ў 1942 годзе
- Нарадзіліся ў Мёрскім раёне
- Выкладчыкі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава
- Выпускнікі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава
- Члены Беларускага саюза мастакоў
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Мастакі Беларусі
- Мастацтвазнаўцы Беларусі