Валянцін Міхайлавіч Гапіенка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з В. Гапіенка)
Валянцін Міхайлавіч Гапіенка
Дата нараджэння 17 чэрвеня 1946(1946-06-17) (77 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прэміі
Дзяржаўная прэмія БССР
Узнагароды
бронзавы медаль ВДНГ Ганаровая грамата Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР

Валянцін Міхайлавіч Гапіенка (нар. 17 чэрвеня 1946, пас. Курганаўка, Барзаскі раён, Кемераўская вобласць) — беларускі архітэктар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 19631965 гадах працаваў рабочым Мостацягніка 811 Мастабуда-5. У 19651968 гадах служыў у Савецкай Арміі. У 1968 годзе паступіў у Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут[1], які скончыў у 1973 годзе. 3 1973 года ў Брэсцкім філіяле інстытута «Белдзяржпраект» (цяпер «Брэстграмадзянпраект»), у 19771996[1] гадах галоўны архітэктар Брэста[2], начальнік упраўлення архітэктуры і горадабудаўніцтва Брэсцкага гарвыканкама. У 19962006 гадах начальнік АКА-4 «Брэстграмадзянпраект», у 19972012 гадах галоўны спецыяліст па архітэктуры тэхнічнага аддзела ААТ «Брэстпраект»[1].

З 1984 года член Саюза архітэктараў СССР[2]. Член горадабудаўнічага Савета Брэсцкага гарвыканкама з 1996 года[1].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя работы: серыя індывідуальных буйнапанэльных дамоў для Брэсцкага домабудаўнічага камбіната, праект забудовы мікрараёна Усход 3 (усе 1986, у сааўтарстве), інтэр’еры рэстаранаў «Брэсцкае піва» (1977) і «Інтурыст» (1975), Брэсцкі аэравакзал (1986, Дзяржаўная прэмія БССР 1988), праект рэгенерацыі цэнтра Брэста (1985, абодва ў сааўт.)[2], генеральны план г. Брэста (19911995)[1]; генеральны план сумесна з інстытутам «БелНДІпраектгорадабудаўніцтва» (1993), эскізны праект з тэхніка-эканамічным абгрунтаваннем свабоднай эканамічнай зоны «Брэст» (1997), дызайн-праекты Лядовага палаца (1999), легкаатлетычнага манежа (2000), кантрольна-прапускнога пункта «Варшаўскі мост» (2002), Палаца спорту «Вікторыя» (2004)[3]

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны граматай Вярхоўнага Савета БССР (1980), Бронзавым медалём ВДНГ СССР (1983). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР у вобласці архітэктуры (1988)[1].

Зноскі

  1. а б в г д е Гопиенко Валентин Михайлович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
  2. а б в Гапіенка Валянцін Міхайлавіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
  3. Гапіенка Валянцін Міхайлавіч // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2011. — Т. 2. — 544 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0570-6.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]