Валерый Мікалаевіч Бандарэнка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з В. М. Бандарэнка)
Валерый Мікалаевіч Бандарэнка
Дата нараджэння 1 студзеня 1946(1946-01-01) (78 гадоў)
Месца нараджэння
Адукацыя
Прафесія акцёр
Тэатр
Член у
Узнагароды
Заслужаны артыст Беларускай ССР

Валерый Мікалаевіч Бандарэнка (нар. 1 студзеня 1946, в. Малая Сазанка, Амурская вобласць, РСФСР) — беларускі акцёр. Заслужаны артыст Беларускай ССР (1988)[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў у 1967 годзе Дзяржаўны інстытут тэатральнага мастацтва ў Маскве. Працаваў у маскоўскіх тэатрах. 3 1975 года ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя М. Горкага[1].

Член Беларускага саюза кінематаграфістаў з 1991 года, член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1976 года.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Яго творчасці ўласцівы паглыблены псіхалагізм у распрацоўцы характараў: Гуж («Знак бяды» паводле В. Быкава), Касач («Вяртанне ў Хатынь» паводле А. Адамовіча), Меркурый («Амфітрыён» Б. Луцэнкі і В. Нікіфарава), Аляксандр («Апошнія» М. Горкага), Красноў («Ніначка» М. Ланж’еля), Клаўдзій («Гамлет» У. Шэкспіра) і інш[1].

Зноскі

  1. а б в Бандарэнка Валерый Мікалаевіч // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2010. — Т. 1. — 704 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0496-9.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]