Віктар Іванавіч Комар
| Віктар Іванавіч Комар | |
|---|---|
| Дата нараджэння | 5 мая 1932 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 21 жніўня 1990 (58 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Грамадзянства | |
| Альма-матар | |
| Месца працы | |
| Партыя | |
| Член у | |
| Узнагароды | |
Віктар Іванавіч Комар (5 мая 1932, г. Чугуеў, Харкаўская вобласць — 21 жніўня 1990) — беларускі архітэктар.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў у 1957 годзе Новасібірскі інжынерна-будаўнічы інстытут імя В. У. Куйбышава. 3 1958 года працаваў у праектных арганізацыях, у Кемераваграмадзянпраекце г. Навакузнецка Кемераўскай вобласці. 3 1969 года ў інстытуце «Гомельграмадзянпраект», у 1985—1988 галоўны архітэктар тэхнічнага аддзела[1]. З 1988 года — дырэктар Гомельскага філіяла Усесаюзнага архітэктурна-праектнага аб’яднання[2].
Член Саюза архітэктараў СССР з 1968 года. Член КПСС з 1963 года. Пражываў у Гомелі[2].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Асноўныя працы ў Расіі: маладзёжнае кафэ «Юнацтва» (1963), мікрараён № 60-61-62 (1971) у Новакузнецку, база адпачынку «Медзведзяня» ў Междурэчанску Кемераўскай вобласці (1965)[2].

Асноўныя работы (усе ў Гомелі): клуб Таварыства глуханямых (1977)[2], будынак Гомельскага абкама КПБ (1978[1], у сааўтарстве з Р. К. Ціхавым[2]), сталовая ў комплексе будынкаў абкама і Дома палітасветы (1982, з Р. К. Ціхавым), дом адпачынку «Чонкі» (1983)[2], маладзёжны культурны цэнтр раёна «Сельмаш» (1984), бальнічны комплекс завода «Сельмаш», спартыўныя комплексы ДАКа і ДСТ «Спартак», гараж аблвыканкама, 9-павярховыя жылыя дамы па вул. Быхаўскай, адміністрацыйны будынак па вул. Лангэ[3], 12-павярховы жылы дом у мікрараёне № 51 (1988)[1], 16-павярховы жылы дом з блокам абслугоўвання ў мікрараёне № 12а па Рэчыцкай шашы (1989)[1][3], Палац культуры вытворчага аб’яднання «Гомсельмаш» на праспекце Касманаўтаў (1989), мемарыяльны сквер па вул. Білецкага (1987)[1], праект забудовы квартала ў Чачэрску[3].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР (1979), дыпломам Усесаюзнага агляду творчасці маладых архітэктараў (1963)[2].
Зноскі
- ↑ а б в г д Комар Віктар Іванавіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-078-5.
- ↑ а б в г д е ё Комар Виктор Иванович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
- ↑ а б в Комар Виктор Иванович // Гомель — древний и современный. Архитектура и ее создатели : [монография] / И. Г. Малков, И. И. Малков ; М-во образования Респ. Беларусь, Белорус. гос. ун-т трансп.. — Гомель: БелГУТ, 2014. — 70 с. — ISBN 978-985-554-155-5.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Комар Віктар Іванавіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-078-5.
- Комар Виктор Иванович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
- Комар Виктор Иванович // Гомель — древний и современный. Архитектура и ее создатели : [монография] / И. Г. Малков, И. И. Малков ; М-во образования Респ. Беларусь, Белорус. гос. ун-т трансп.. — Гомель: БелГУТ, 2014. — 70 с. — ISBN 978-985-554-155-5.
- Нарадзіліся 5 мая
- Нарадзіліся ў 1932 годзе
- Нарадзіліся ў Чугуіве
- Памерлі 21 жніўня
- Памерлі ў 1990 годзе
- Памерлі ў Гомелі
- Выпускнікі Новасібірскага дзяржаўнага архітэктурна-будаўнічага ўніверсітэта
- Супрацоўнікі Гомельграмадзянпраекта
- Члены КПСС
- Члены Саюза архітэктараў СССР
- Члены Беларускага саюза архітэктараў
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
- Асобы
- Архітэктары паводле алфавіта
- Архітэктары Беларусі
- Архітэктары XX стагоддзя
- Архітэктары Гомеля
- Архітэктары Новакузнецка
- Архітэктары Расіі