ГАЗ-22

ГАЗ-22 «Волга» — савецкі легкавы аўтамабіль. Вырабляўся Горкаўскім аўтамабільным заводам з 1962 па 1970 г. Універсал на базе ГАЗ-21.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Доследныя ўзоры аўтамабіляў «Волга» з кузавам універсал з'явіліся ў канцы 1960 года на базе г.зв. другой серыі — ГАЗ-21І. Вядучым канструктарам кузава быў Пётр Лапшын[1]. Серыйны выпуск ГАЗ-22 пачаўся ў 1962 годзе ўжо на базе трэцяй серыі «Волгі» ГАЗ-21Л.
У 1965 годзе быў пачаты выпуск новай базавай мадыфікацыі ГАЗ-21Р. Мадэрнізаваны базавы ўніверсал атрымаў пазначэнне ГАЗ-22В. На аўтамабілях былі ўзмоцненыя ланжароны, на даху з'явіліся падоўжныя выштампоўкі для надання дадатковай цвёрдасці, памяняліся падшыпнікі ступіцаў і сталі даўжэйшымі ачышчальнікі шкла.
Выпуск універсалаў ГАЗ-22 скончыўся разам з седанам ГАЗ-21 — у чэрвені 1970 года.
Агульныя звесткі
[правіць | правіць зыходнік]Аўтамабіль меў пяцідзверны апорны кузаў з 5-7-месцавым трансфармуемым салонам. Пры складванні задняй сядушкі ўтваралася роўная пляцоўка для грузу. У спалучэнні з высокай столлю гэта забяспечвала досыць вялікую ёмістасць аўтамабіля. Рысоры былі больш цвёрдымі, чым у седана. Грузапад'ёмнасць складала 176 кг (пры перавозцы 5 чалавек) ці 400 кг (пры перавозцы двух чалавек).
Цікава, што на заводзе бакавіна кузава ўніверсала ГАЗ-22 выраблялася са штатнай цэльнаштампаванай бакавіны кузава ГАЗ-21 (узору пасля 1961 года), у якое ўручную адразалася задняя-верхняя частка, замест якой далучалася асобна адштампаваная дэталь.
У адрозненні ад седана з шынамі 6.70—15", для ўніверсалаў ГАЗ-22 ужываліся больш грузапад'ёмныя шыны памеру 7.10—15" (магчыма было таксама выкарыстанне шын 7.00—15" ад аўтамабіля ЗІМ; а на карэтах хуткай дапамогі выкарыстоўваліся звычайныя шыны 6.70—15").
У астатнім кузавы і агрэгаты ўніверсалаў ГАЗ-22 былі аналагічныя седану ГАЗ-21Р/ВУС.
Распаўсюджанне
[правіць | правіць зыходнік]Практычна ўсе выпушчаныя аўтамабілі размяркоўваліся паміж дзяржаўнымі арганізацыямі, пераважна — таксапаркамі, гандлёвымі арганізацыямі і службаю хуткай медыцынскай дапамогі. У сістэме размеркавання Дзяржплана СССР пры рэалізацыі аўтамабіляў сярод арганізацый на ўніверсал ГАЗ-22/ГАЗ-22В быў усталяваны кошт 1845 руб, на санітарныя 22Б/22Д — 1755 руб.[2]
У таксі ўніверсалы ГАЗ-22 выкарыстоўваліся ў якасці грузапасажырскіх — перавозілі пасажыраў з габарытным багажом. ГАЗ-22 выкарыстоўваліся пажарнікамі ў якасці штабных машын. Таксама ў аэрапортах для паркоўкі самалётаў выкарыстоўваліся як эскортныя аўтамабілі ГАЗ-22 са спецколерам і з табло на вечку багажніка з надпісам «Ідзі за мною/FOLLOW ME». Медыцынская (санітарная) мадыфікацыя ўніверсала была шырока распаўсюджана ў службе Хуткай Медыцынскай Дапамогі. Кузавы, якія адслужылі сваё, часам выкарыстоўвалі ў якасці асновы для стварэння чыгуначных мотадрызін, якія забяспечвалі самаробным шасі з чыгуначнымі коламі.
Таварам народнага спажывання ўніверсал ГАЗ-22 не з'яўляўся, гэта значыць, магчымасць набыць яго ў асабістае карыстанне ў звычайным парадку прадугледжана не была. Адно з нешматлікіх выключэнняў — ГАЗ-22 артыста Юрыя Нікуліна, прададзены яму ў спецыяльным парадку для перавозкі аб’ёмнага цыркавога рыштунку.
У сувязі з пастаўкамі толькі ў дзяржаўныя арганізацыі, дзе дзейнічалі нормы спісання па тэрміне эксплуатацыі з утылізацыяй, колькасць захаваных да нашых дзён асобнікаў невялікая, а іх захаванасць звычайна вельмі дрэнная — у сілу свайго ўтылітарнага прызначэння гэтыя аўтамабілі ездзяць да поўнага зносу і маюць шмат пераробак.
Як і базавы седан, універсалы ГАЗ-22 пастаўляліся на экспарт. Так, брытанскі часопіс «The Motor» у ліпені 1964 года, пры заўвазе ў некаторай старамоднасці і недынамічнасці, вельмі высокай адзнакі ганараваліся такія якасці ўніверсала, як ёмістасць, канструктыўны запас трываласці, праходнасць, даўгавечнасць. Аўтар артыкула Рэб Кук (Rab Cook) адрасаваў машыну ў першую чаргу дробнаму фермеру, захапляючыся яе ўніверсальнасцю і практычнасцю. Вялікай увагі заслужыў і кошт аўтамабіля, які складала 998 фунтаў з падаткамі за аўтамабіль у поўнай камплектацыі. Сур’ёзныя нараканні выклікалі толькі адсутнасць якіх-небудзь сервапрывадаў, абмежаваныя межы падоўжнай рэгулёўкі пярэдняй канапы і дызайн, які патрабаваў абнаўлення[крыніца?]. У Вялікабрытаніі прадалі каля палутара дзясяткаў машын. У Фінляндыі на частку ўніверсалаў усталёўвалі трэці шэраг сядзенняў і прадавалі машыну як васьмімесцавую, з улікам таго, што на пярэдняй канапе маглі сядзець тры чалавекі. Таксама ў Фінляндыі выраблялі фургоны[3].
Мадыфікацыі
[правіць | правіць зыходнік]Спіс мадыфікацый аўтамабіля ГАЗ-22[4] | ||||
---|---|---|---|---|
Найменне | Апісанне | Магутнасць, к.с. | Тэрмін выпуску | Папярэднік |
22 | Базавая мадэль на базе ГАЗ-21Л | 75 | 04.1962-02.1965 | |
22А | Эксперыментальны фургон | 75 | не выпускаўся | |
22Б | Базавая мадэль машыны хуткай дапамогі | 75 | 04.1962-02.1965 | |
22БК | Варыянт 22Б з фарсіраваным рухавіком | 80 | 04.1962-02.1965 | |
22БКЮ | Трапічны варыянт 22БК | 80 | 04.1962-02.1965 | |
22БМ | Варыянт 22Б з палепшаным аздабленнем і фарсіраваным рухавіком | 85 | 04.1962-02.1965 | |
22БМЮ | Трапічны фарыянт 22БМ | 85 | 04.1962-02.1965 | |
22В | Базавая мадэль на базе ГАЗ-21Р | 75 | 02.1965-07.1970 | ГАЗ-22 |
22ВУС | Універсал на базе 21УС (22В з палепшаным аздабленнем) | 75 | 02.1965-07.1970 | 22К |
22Г | Варыянт з палепшаным аздабленнем і фарсіраваным рухавіком | 85 | 04.1962-02.1965 | |
22ГЮ | Трапічны варыянт 22Г | 85 | 04.1964-02.1965 | |
22Д | Базавая мадэль машыны хуткай дапамогі на базе 22В | 75 | 02.1965-07.1970 | 22Б |
22Е | Варыянт 22Д з палепшаным аздабленнем і фарсіраваным рухавіком | 80 або 85 | 02.1965-07.1970 | 22БМ |
22ЕЮ | Трапічны варыянт 22Е | 80 або 85 | 02.1965-07.1970 | 22БМЮ |
22К | Мадыфікацыя 22 з палепшаным аздабленнем і фарсіраваным рухавіком | 80 або 85 | 04.1962-02.1965 | |
22КЮ | Трапічны варыянт мадэлі 22К | 80 або 85 | 04.1962-02.1965 | |
22М | Варыянт 22В з палепшаным аздабленнем і фарсіраваным рухавіком | 80 або 85 | 02.1965-07.1970 | 22К |
22МЮ | Трапічны варыянт 22М | 80 або 85 | 02.1965-07.1970 | 22КЮ |
22Н | Варыянт 22М з правабаковым размяшканнем органаў кіравання | 80 або 85 | 02.1965-07.1970 | 22П |
22НЮ | Трапічы варыянт 22Н | 80 або 85 | 02.1965-07.1970 | 22ПЮ |
22П | Варыянт 22К з правабаковым размяшканнем органаў кіравання | 80 або 85 | 04.1962-02.1965 | |
22ПЮ | Трапічны варыянт 22П | 80 або 85 | 04.1962-02.1965 |
Мадыфікацыі з палепшаным аздабленнем мелі дэкаратыўны надпіс "Волга" на пярэдніх крылах, храмаваную акантоўку лэбавага шкла і молдынгі ўздоўж крылаў.
Для экспарту ў краіны з левабаковым рухам выпускаліся Волгі з правым размяшчэннем органаў кіравання (мадыфікацыі 22П і 22Н). Акрамя перанесеных на іншы бок руля, педаляў і панэлі прыладаў, гэтыя аўтамабілі мелі рычаг пераключэння перадач размешчаны на падлозе.
Аўтамабілі ў трапічным выкананні, прызначаныя для экпарту ў краіны з гарачым кліматам, адрозніваліся адсутнасцю жалюзі радыятара і іх прывада, інакш наладжаным тэрмастатам і абабіўкай салона светлых тонаў.
ГАЗ-22А
[правіць | правіць зыходнік]Разам з універсалам і санітарным аўтамабілем была распрацаваная мадыфікацыя с кузавам фургон ГАЗ-22А.
Грузавы адсек аўтамабіля быў пазбаўлены шыбаў (яно было заменена металічнымі філёнгамі) і быў аддзелены ад кабіны кіроўцы металічнай сеткай. У параўнанні з седанам аўтамабіль зведаў кампанавальныя змены — запасное кола было замацавана пад дном у заднім свесе кузава, а паліўны бак быў размешчаны ў межах колавай базы.
- Грузападымальнасць, кг — 500;
- Ёмістасць грузавога адсека, м³ — 2,4;
- Унутранная вышыня грузавога адсека, мм — 645;
- Падрыхтаваная вага, кг — 1420.
Аўтамабіль атрымаў негатыўныя водгукі спецыялістаў, бо грузавы адсек атрымаўся невялікім і не адпавядаў грузападымальнасці 500 кг. Таму фургон так і не быў пастаўлены ў серыную вытворчасць[5]. Адзіны асобнік быў пабудаваны ў 1958[5][6] годзе на Горкаўскім заводзе аўтобусаў.
Аднак, у сувязі з патрэбай гарадскіх арганізацый у машынах такога тыпу, пікапы і фургоны будаваліся шэрагам аўтарамонтных прадпрыемстваў — як на базе новых ГАЗ-21 і ГАЗ-22, так і на базе спісаных машын.
ГАЗ-22Б, -22Д
[правіць | правіць зыходнік]
Санітарны варыянт аўтамабіля меў пазначэнне 22Б.
На левым пярэднім крыле была ўсталявана паваротная фара-шукальнік, а на даху — фара з чырвоным крыжам. Выява чырвонага крыжа таксама наносілася на пярэднія дзверы і шкло задніх дзвярэй. Прадугледжвалася магчымасць усталявання радыёстанцыі двухбаковай сувязі з цэнтральнай дыспетчарскай «хуткай дапамогі».
Салон аўтамабіля быў разделены перагародкай на дзве часткі — кабіну вадзіцеля і санітарную частку. У ёй знаходзіліся два адкідныя сядзеннні для медыцынскага персанала, размешчаныя адзін за адным, і насілкі. На перагародцы быў усталяваны адкідны столік.
Невялікія памеры санітарнага аддзялення запатрабавалі прымянення спецыяльных насілак, якія былі карацей стандартных і мелі высоўныя ручкі. Ніжняя створка мела накіравальныя палазы, па якіх рухаліся насілкі на гумовых роліках.
Запасное кола і інструмент размяшчаліся ў спецыяльным металічным корабе з левага боку. Усе бакавыя вокны ў санітарным адсеку былі з матавым шклом.
У адрозненне ад базавага ўніверсала ў кабіне сядзенні вадзіцеля і пасажыра былі асобнымі. Санітарны аўтамабіль таксама адрозніваўся падвескай і шынамі, якія былі запазычаныя ў звычайнага седана. Гэта было выклікана тым, што маса нават цалкам загружанай санітарнай машыны была меней поўнай загрузкі звычайнага ўніверсала (універсал быў разлічаны на перавозку пяці чалавек і 176 кг груза, у тый час як санітарная версія максімальна ўмяшчала толькі пяць пасажыраў). Прымяненне падвескі і шын ад седана дазволіла палепшыць плаўнасць хода медыцынскай машыны.
Пасля запуска ў лютым 1965 годзе ўдасканаленай базавай мадэлі ў аўтамабіля змяніўся індэкс — 22Д.
У невялікай колькасці выпускаліся машыны з фарсіраваным рухавіком магутнасцю 80 к.с. і палепашым аздабленнем кузава, прызначаныя для экспарту — 22БК і 22БМ. Існавалі экспартныя трапічныя варыянты 22БКЮ і 22БМЮ (з 1965 па 1970 г. 22Е — экспартны с фарсіраваным рухавіком і 22ЕЮ — яго трапічны варыянт.)
Усяго за восем гадоў было выраблена больш за 14 тысяч санітарных аўтамабіляў[5].
Зноскі
- ↑ «М20. Победа». №87. «DeAgostini»: 11. 2014. ISSN 2305-4026.
{{cite journal}}
:|volume=
мае залішні тэкст (даведка); Адсутнічае або пусты|title=
(даведка) (руск.) - ↑ Падерин, Иван (2007). 21. М.: «ЗахаровПадерин». p. 297. ISBN 978-5-903572-01-4. (руск.)
- ↑ За рулём 2023, с. 76.
- ↑ Падерин, Иван (2007). 21. М.: «ЗахаровПадерин». p. 296. ISBN 978-5-903572-01-4. (руск.)
- ↑ а б в «М20. Победа». №88. «DeAgostini». 2014. ISSN 2305-4026.
{{cite journal}}
:|volume=
мае залішні тэкст (даведка); Адсутнічае або пусты|title=
(даведка) (руск.) - ↑ Труба должна дымить! // Авторевю : часопіс. — 2013. — № 17. Архівавана з першакрыніцы 17 сакавіка 2015. (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Падерин И.В. 21. — ЗахаровПадерин, 2007. — 312 с. — ISBN 978-5-903572-01-4. (руск.)
- Автолегенды СССР. ГАЗ-М22 Волга. №18. «DeAgostini». 2009. ISSN 2071-095X.
{{cite journal}}
:|volume=
мае залішні тэкст (даведка); Адсутнічае або пусты|title=
(даведка) (руск.) - Автомобиль на службе. ГАЗ-22Б Волга. №65. «DeAgostini». 2014. ISSN 2223-0440.
{{cite journal}}
:|volume=
мае залішні тэкст (даведка); Адсутнічае або пусты|title=
(даведка) (руск.) - Спасти и сохранить // За рулём : часопіс. — 2011. — № 04. — С. 274-280. (руск.)
- Труба должна дымить! // Авторевю : часопіс. — 2013. — № 17. Архівавана з першакрыніцы 17 сакавіка 2015. (руск.)
- Канунников С. Универсал не для всех // За рулём : часопіс. — 2023. — № 5 (1103). — С. 76-79. (руск.)
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме ГАЗ-22
- ГАЗ-21
- ГАЗ-24-02