Юрый Уладзіміравіч Нікулін

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Юрый Нікулін
Russia-2001-stamp-Yuri Nikulin.jpg
Марка Расіі, прысвечаная Юрыю Нікуліну
Імя пры нараджэнні:

Юрый Уладзіміравіч Нікулін

Дата нараджэння:

18 снежня 1921(1921-12-18)[1][2]

Месца нараджэння:

Дзямідаў, Смаленская губерня, РСФСР

Дата смерці:

21 жніўня 1997(1997-08-21)[3][2] (75 гадоў)

Месца смерці:

Масква, Расійская Федэрацыя

Месца пахавання:

Новадзявочыя могілкі

Грамадзянства:

Сцяг СССР СССРСцяг Расіі Расія

Муж:

Tatiana Nikulina[d]

Дзеці:

Q4321212?

Прафесія:
Узнагароды:
Герой Сацыялістычнай Працы  — 1990
Ордэн «За заслугі перад Айчынай» III ступені
Ордэн Леніна  — 1980 Ордэн Леніна  — 1990 Ордэн Айчыннай вайны 2 ступені Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
Ордэн «Знак Пашаны» Медаль «За адвагу» — 1945
Медаль Жукава
Медаль «За працоўную доблесць»
Медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна»
Медаль «За абарону Ленінграда»
Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» 20 years of victory rib.png
30 years of victory rib.png
Юбілейны медаль «Сорак гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Медаль «50 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
Медаль «Ветэран працы»
Медаль «50 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Медаль «60 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Медаль «70 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Медаль «У памяць 250-годдзя Ленінграда»
Народны артыст СССР— 1973 Заслужаны артыст РСФСР Народны артыст РСФСР— 1969 Дзяржаўная прэмія РСФСР імя братоў Васільевых — 1970
IMDb:

ID 0631994

Commons-logo.svg Юрый Нікулін на ВікіСховішчы

Ю́рый Уладзі́міравіч Ніку́лін (18 снежня 1921 — 21 жніўня 1997) — савецкі і расійскі акцёр і клоўн. Народны артыст СССР (1973). Герой Сацыялістычнай Працы (1990).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 18 снежня 1921 года ў Дзямідаве (цяпер Смаленскай вобласці). Бацька, Уладзімір Андрэевіч (18981964), дэмабілізаваўшыся з Чырвонай Арміі і скончыўшы курсы Палітасветы, уладкаваўся ў драматычны тэатр у Дзямідаве. Тамсама была актрысай і яго маці, Лідзія Іванаўна (19021979).

У 1925 годзе яго сям'я перабралася ў Маскву.

8 лістапада 1939 года быў пакліканы ў войска, служыў у 115-м зенітна-артылерыйскім палку. Падчас савецка-фінскай вайны зенітная батарэя, дзе ён служыў, знаходзілася пад Сестрарэцкам і ахоўвала паветраныя падыходы да Ленінграду. У Вялікую Айчынную вайну ваяваў пад Ленінградам да 1943 годзе. Увесну 1943 г. захварэў на запаленне лёгкіх і быў накіраваны ў ленінградскі шпіталь, а адразу пасля выпіскі быў кантужаны падчас авіяналёту. Выпісаўшыся, у жніўні 1943 г. быў накіраваны ў 72-і асобны зенітны дывізіён пад Колпіна. Дэмабілізаваны ў маі 1946 годзе ў званні старэйшага сяржанта; за час вайны быў узнагароджаны медалямі «За адвагу», «За абарону Ленінграда» і «За перамогу над Германіяй». Член ВКП (б) з 1943 годзе[4].

Спрабаваў паступіць ва Усесаюзны дзяржаўны інстытут кінематаграфіі і тэатральныя інстытуты, аднак прыёмныя камісіі не знаходзілі ў яго акцёрскіх здольнасцей. У рэшце рэшт паступіў у студыю клаунады пры Маскоўскім цырку на Цвятным бульвары. Скончыўшы навучанне, стаў працаваць асістэнтам разам з папулярным тады клоунам Карандашом. Падчас працы пазнаёміўся з Міхалам Шуйдзіным. Разам з Карандашом Нікулін і Шуйдзін неаднаразова ездзілі на гастролі па краіне і набіраліся цыркавога досведу. У 1950-м Шуйдзін і Нікулін разам сышлі ад Карандаша праз працоўны канфлікт[5]. Пачаўшы працаваць самастойна, яны склалі знакаміты клоўнскі дуэт Нікулін і Шуйдзін[4], хоць па характары былі абсалютна розныя.

Нікулін спыніў выступы ў 60-гадовым узросце (1981) і перайшоў на пасаду галоўнага рэжысёра цырку на Цвятным бульвары[6]. З 1982 — дырэктар цырку. Пры ім быў пабудаваны цалкам новы будынак цырку, адкрыты ў 1989 годзе.

У 1949 годзе Юрый Нікулін пазнаёміўся з Таццянай Пакроўскай, якая неўзабаве стала яго жонкай. 14 лістапада 1956 г. у сям'і Нікуліных нарадзіўся сын Максім.

Юрый Уладзіміравіч Нікулін сканаў 21 жніўня 1997 годзе пасля аперацыі на сэрцы і пахаваны на Новадзявочых могілках Масквы.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Юрый Нікулін дэбютаваў у кіно параўнальна позна, у 36-гадовым узросце, і з першых карцінаў зарэкамендаваў сябе непараўнальным рознахарактарным акцёрам. Ён прынёс з цыркавай арэны на экран розныя ролі-маскі, шырока выкарыстоўваючы цыркавую эксцэнтрыку і фактуру (піратэхнік, фільм «Дзеўчына з гітарай», 1958; Клячкін «Непаддаючыеся», 1959; Балбес, «Цалкам сур'ёзна», 1961). Адна з кінанавелаў, «Сабака Барбос і незвычайны крос» рэжысёра Леаніда Гайдая, паклала пачатак ролям, якія забяспечылі акцёру ўсенародную любоў.

Самымі вядомымі фільмамі з удзелам Юрыя Нікуліна з'яўляюцца кінакамедыі «Дыяментавая рука», «12 крэслаў», «Старыя-разбойнікі».

У апошнія гады жыцця вёў гумарыстычную перадачу «Белы папугай», з'яўляўся адным са сталых удзельнікаў перадачы «У нашу гавань заходзілі караблі».

У 1991 годзе прымаў удзел у апошнім выпуску капітал-шоу «Поле цудаў» з Уладзіславам Лісцевым.

Фільмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • 1958 — «Дзеўчына з гітарай» (піратэхнік)
  • 1959 — «Непаддаючыеся» (Альберт Клячкін)
  • 1960 — «Сабака Барбос і незвычайны крос» (Балбес)
  • 1960 — «Мёртвыя душы» (палавы ў карчме)
  • 1961 — «Іван Рыбакоў»
  • 1961 — «Чалавек ніадкуль» (старшына міліцыі)
  • 1961 — «Калі дрэвы былі вялікімі» (Кузьма Іарданаў)
  • 1961 — «Сябар мой, Колька!» (Вася)
  • 1961 — «Самагоншчыкі» (Балбес)
  • 1961 — «Утаймаванне свавольніцы» (кіраўнік царкоўнага хору хлопчыкаў)
  • 1962 — «Дзелавыя людзі». Навела «Роднасныя душы» (рабаўнік)
  • 1962 — «Молада-зялёна» (шафёр Мікалай)
  • 1963 — «Бяз страху і папроку» (клоўн у цырку)
  • 1963 — «Вялікі кнот» (Пеця-Пэўнік, злодзей-дамушнік)
  • 1964 — «Да мяне, Мухтар!» (Глазычаў)
  • 1965 — «Аперацыя "Ы" і іншыя прыгоды Шурыка» (Байбус)
  • 1965 — «Дайце кнігу скаргаў» (прадавец)
  • 1965 — «Фантазёр» (чалавек на пляжы)
  • 1965 — «Маленькі ўцякач» (камеа)
  • 1966 — «Каўказская палонніца, ці Новыя прыгоды Шурыка» (Балбес)
  • 1966 — «Андрэй Рублёў» (Патрыкей)
  • 1968 — «Дыяментавая рука» (Сямён Сямёнавіч Гарбункоў)
  • 1968 — «Сем старых і адна дзяўчына» (Балбес)
  • 1968 — «Новенькая»
  • 1970 — «Дзяніскіны апавяданні»
  • 1971 — «Старыя-разбойнікі» (Мячыкаў)
  • 1971 — «Тэлеграма» (Фёдар Фёдаравіч)
  • 1971 — «12 крэслаў» (дворнік Ціхан)
  • 1972 — «Кропка, кропка, коска» (тата Лёшы)
  • 1976 — «Прыгоды Траўкі» (клоўн Чычыморы)
  • 1976 — «Яны змагаліся за Радзіму» (Някрасаў)
  • 1976 — «Дваццаць дзён без вайны» (Лапацін)
  • 1976 — «Бобік у гасцях у Барбоса» (Бобік)
  • 1979 — «Тут … недалёка» (прыежджы)
  • 1982 — «Не хачу быць дарослым»
  • 1983 — «Пудзіла» (Мікалай Мікалаевіч Бяссольцаў, дзядуля Алены)
  • 1983 — Кіначасопіс «Ералаш», выпуск № 38 (дзядзька Юра)
  • 1991 — «Капітан Крокус»

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны двума ордэнамі Леніна (14 лютага 1980, 27 снежня 1990), Айчыннай вайны 2-й ступені (11 сакавіка 1985), Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэнам «Знак Пашаны»; расійскім ордэнам «За заслугі перад Айчынай» 3-й ступені (11 снежня 1996), медалямі, у тым ліку «За працоўную мужнасць» (9 кастрычніка 1958).

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі РСФСР імя братоў Васільевых (1970), прэміі кінафестывалю «Кінатаўр» у намінацыі «Прэмія прэзыденцкага Савета за творчую кар'еру» (1995)[7].

Народны артст СССР (1973)[4], Герой Сацыялістычнай Працы (1990).

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

Ля будынку цырку на Цвятным бульвары, дзе Юрый Нікулін адпрацаваў больш за 50 гадоў, у верасні 2000 пастаўлены помнік аўтарства скульптара Рукавішнікава, які выяўляе акцёра побач з аўтамабілем з фільму «Каўказская палонніца».

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Дыскаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Никулин Юрий Владимирович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. гл. ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969.
  2. 2,0 2,1 data.bnf.fr: open data platform, платформа відкритих даних, платформа открытых данных, plateforme de données ouvertes, piattaforma di dati aperti, Opendata-Plattform, otevřená data platforma, åben-data-platform, տվյալների բաց շտեմարան, platforma za odprte podatke, plataforma de datos abierta, plataforma de dados aberta, платформа адкрытых дадзеных, платформа на отворените данни, platforma otwartych danych, ашық деректер платформасы, ачык маалыматтарды платформа, açıq data platforma, ochiq ma'lumotlar platforma, açık verilerin platformu, платформа отвореног података, platforma otvorenih podataka, platforma otvorenog podataka, platforma otvorených údajov, πλατφόρμα ανοικτών δεδομένων, platformu atklātā datu, platforma atvira duomenų, platvormi avatud andmete, avoimen datan foorumi, nyílt adatok platformja, პლატფორმა ღია მონაცემები, платформа за отворени податоци, нээлттэй мэдээллийн тавцан, platformă de date deschise, platformo de malferma datumoj — 2011.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #121980774 // Общий нормативный контроль — 2012—2016.
  4. 4,0 4,1 4,2 Цирк. Маленькая энциклопедия. Сост А. Я. Шнеер, Р. Е. Славский. Гл. ред. Ю. А. Дмитриев. 2-е изд., перераб. и доп. — М.: «Советская энциклопедия», 1979. — 448 с.
  5. Иева Пожарская. Юрий Никулин — М.: Молодая гвардия, 2010. — С. 160. — (ЖЗЛ). — ISBN 978-5-235-03387-0.
  6. Иева Пожарская. Юрий Никулин — М.: Молодая гвардия, 2010. — С. 328. — (ЖЗЛ). — ISBN 978-5-235-03387-0.
  7. Герой Сацыялістычнай Працы Нікулін Юрый Уладзіміравіч

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Дунина С. «Юрий Никулин». Серия: Актёры советского кино. Издательство: Бюро пропаганды советского киноискусства. Мягкая обложка, 18 с., тираж: 80000 экз., 1966 г.
  • Актёры советского кино. Выпуск 4. — Л.: 1968.
  • С. М. Макаров. «Юрий Никулин и Михаил Шуйдин». Серия: Мастера советского цирка. Издательство: Искусство. Твёрдый переплёт, 240 с., тираж: 25000 экз., 1981 г.
  • Р. П. Соболев. «Юрий Никулин». Серия: Актёры советского кино. Издательство: Союз кинематографистов СССР. Мягкая обложка, 28 с., тираж: 200 000 экз., 1981 г.
  • Иева Пожарская. «Юрий Никулин». Серия: Жизнь замечательных людей. Издательство: Молодая гвардия. Твёрдый переплёт, 400 с., тираж: 5000 экз., 2010 г. ISBN 978-5-235-03387-0

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]