Габрыэла Цымер

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Габрыэла Цымер
ням.: Gabi Zimmer
Gabriele Zimmer 01.JPG

дэпутат Еўрапейскага парламента[d]
1 ліпеня 2014 — 1 ліпеня 2019
член ландтага Цюрынгіі[d]
1990 — 2004
дэпутат Еўрапейскага парламента[d]
14 ліпеня 2009 — 30 чэрвеня 2014
дэпутат Еўрапейскага парламента[d]
20 ліпеня 2004 — 13 ліпеня 2009

Нараджэнне 7 мая 1955(1955-05-07)[1] (66 гадоў)
Партыя
Член у
Адукацыя
Дзейнасць палітык, перакладчык
Месца працы
Сайт gabi-zimmer.de
Commons-logo.svg Габрыэла Цымер на Вікісховішчы

Габрыэла Цымер, Габі Цымер (ням.: Gabriele «Gabi» Zimmer; нар. 7 мая 1955, Берлін) — нямецкі палітычны і грамадскі дзеяч, дэпутат Еўрапарламента ад партыі Левыя (die Linke), з сакавіка 2012 года — старшыня фракцыі партый Еўрапейскія аб’яднаныя левыя / Лево-зялёныя Поўначы ў Еўрапарламенце.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Пасля заканчэння сярэдняй школы Габі Цымер у 1973 годзе паступае ва Універсітэт Карла Маркса ў Лейпцыгу, дзе вывучала лінгвістыку, спецыялізуючыся на рускай і французскай мовах. У 1977 годзе закончыла навучанне дыпламаваным спецыялістам. Некаторы час працавала на народным прадпрыемстве (VEB) Зімсан імя Эрнста Тэльмана па вытворчасці паляўнічай і спартыўнай зброі ў Зулі. У 1981—1987 гадах з’яўлялася рэдактарам газеты гэтага прадпрыемства.

Партыйная дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

У 1981 годзе Габі Цымер уступіла ў САПГ. У 1987—1989 гадах яна — член камітэта партыі на сваім прадпрыемстве ў Зулі, у лістападзе 1989 года яна абралася сакратаром партарганізацыі. З лютага 1990 года Габрыэла — старшыня партыйнага камітэта ПДС акругі Зуль, з ліпеня 1990 і па снежань 1998 года — старшыня зямельнай партарганізацыі ПДС у Цюрынгіі. Паралельна з 1997 па 2000 гады Габі Цымер займае пасаду намесніка старшыні ПДС. 14 кастрычніка 2000 года яна абралася старшынёй партыі. Аднак пасля паразы ПДС на выбарах у бундэстаг у 2002 годзе, калі партыя не пераадолела 5%-ны бар’ер і такім чынам не прайшла ў парламент як фракцыя, пасля наступнай затым унутрыпартыйнай барацьбы паміж правым і левым крылом, Габі адмаўляецца на надзвычайным з’ездзе ПДС 7 мая 2003 года ад магчымасці зноў выставіць сваю кандыдатуру на выбарах старшыні партыі. Гэты пост зноў заняў Лотар Біскі.

З 1990 і па 2004 год Габі Цымер з’яўляецца дэпутатам ландтага зямлі Цюрынгія, дзе ў 1999—2000 гадах займае пасаду старшыні фракцыі ПДС. На выбарах у Еўрапарламент у 2004, 2009 і 2014 гадах яна абіраецца дэпутатам ад партыі Левыя. У Еўрапарламенце Габі Цымер з’яўляецца членам Камітэта па пытаннях занятасці і сацыяльных пытаннях, а таксама Прэзідэнцкай канферэнцыі.

Па сваіх рэлігійных перакананнях Габі Цымер — атэіст. Замужам, мае дваіх дзяцей.

Зноскі

  1. Gabriele Zimmer // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. https://www.bundesstiftung-aufarbeitung.de/wer-war-wer-in-der-ddr-%2363;-1424.html?ID=3952