Гадзілавічы, археалагічны помнік

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Гадзілавічы — археалагічны помнік, курганны могільнік радзімічаў каля в. Гадзілавічы Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці. За 1,5 км на паўночны захад ад вёскі, на левым беразе р. Дняпро. Датуецца X — XII ст. Захавалася каля 100 (было каля 400) паўсферычных насыпаў вышынёй 0,5 — 2 м, дыяметрам 5 — 12 м. Вядомы з 1873. Абследавалі ў 1892 М. В. Фурсаў і С. Ю. Чалоўскі, даследавалі ў 1930 А. М. Ляўданскі, у 1964 Г. Ф. Салаўёва, у 1981 А. М. Плавінскі і В. Н. Рабцэвіч. Пахавальны абрад — трупапалажэнне на гарызонце на рытуальным вогнішчы галавой на захад (часам з невялікімі адхіленнямі на паўднёвы захад), у адзінкавых выпадках — на ўсход. Вакол многіх касцякоў выяўлены попельна-вугальныя («вогаенныя») кольцы. Знойдзены нажы, крэсівы, бранзалеты, пярсцёнкападобныя і сяміпрамянёвыя скроневыя кольцы, фібулы, сярэбраны псеўдавіты пярсцёнак, бронзавыя паясныя кольцы, шматлікія разнастайныя шкляныя (золата- і сярэбрашкляныя бачонкападобныя, зонныя, малінападобныя, бісер) і сердалікавыя пацеркі, вітая грыўня, бразготкі, медныя пярсцёнкі, бронзавыя падвескі-лунніцы, пятлістыя, манетападобныя (некаторыя з выявай галавы быка) падвескі, бронзавыя паясныя накладкі, якія маюць аналагі ў матэрыялах Гняздоўскага некропаля(руск.) бел. каля Смаленска (Расія). Сярод шматлікіх фрагментаў кругавой керамікі выяўлены 2 цэлыя гаршчкі вышынёй 10 см. На адным з іх лінейны і хвалісты арнамент, у другога на донцы кляймо — крыж у коле.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Ляўданскі, A. M. Кароткае паведамленне аб доследах культур эпохі жалеза ў БССР у 1930—1931 гт. // Запіскі аддзела гуманітарных навук Беларускай акадэміі навук. Кніга . Працы секцыі археалогіі. Т. III. — Мн., 1932.
  • Соловьева, Г. Ф. Погребальные обряды // Древности железного века в междуречье Десны и Днепра. Выпуски 1 — 2: I. Археологическая карта; II. Погребальные обряды. — М.: Изд-во Академии наук СССР, 1962. — (Археалогия СССР. Свод археологических источников. Выпуск Д1—12).
  • Соловьева, Г. Ф. Славянские курганы близ г. Рогачева Гомельской области // КСИА. — 1972. — Вып. 129. — С.
  • Плавінскі, A. M. Курганная група // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — 1983. — № 4. — С.
  • Плавинский, А. Н. Раскопки курганов в Рогачевском районе археологической экспедицией Белгосуниверситета // Старажытнасці Рагачоўшчыны: Матэрыялаў навукова-практычнай канферэнцыі / [Уклад.: Г. В. Цітовіч, І. М. Язэпенка; Навук. рэд. А. М. Мядзведзеў]. — Мн. — Рагачоў, 2000. — 94 с. — С. . —
Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.