Аляксандр Мікалаевіч Плавінскі
Аляксандр Мікалаевіч Плавінскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 9 студзеня 1952 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | ліпень 2019 (67 гадоў) |
Месца пахавання | |
Дзеці | Мікалай Аляксандравіч Плавінскі і Уладзімір Аляксандравіч Плавінскі[d] |
Род дзейнасці | археолаг |
Месца працы | |
Альма-матар |
|
Цытаты ў Вікіцытатніку |
Аляксандр Мікалаевіч Плавінскі (9 студзеня 1952, Мінск — ліпень 2019) — беларускі археолаг.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў у 1976 годзе БДУ, у якім працаваў з 1975[1]. З канца 1980-х гадоў актыўна выступаў за беларусізацыю, за навучанне на беларускай мове, падтрымліваў беларускія арганізацыі[2]. У 1987—1993 дырэктар музея гісторыі ўніверсітэта, у 1993—2001 — загадчык вучэбнай лабараторыі музейнай справы гістарычнага факультэта БДУ[1].
Памёр у ліпені 2019 года ад спынення сэрца[2]. Развітанне адбылося 9 ліпеня ў сямейным коле. Цела крэміравалі і пахавалі на Паўночных могілках побач з бацькамі[2].
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Прымаў удзел у раскопках Мінска, Рагачова, гарадзішча Вішчын, археалагічных помнікаў каля в. Кавальцы. Сумесна з В. Н. Рабцэвічам праводзіў раскопкі курганных могільнікаў Ветачка, Гадзілавічы, Каласы, Мадора, Цагельня, Юдзічы Гомельскай вобласці, Гаравец, Навасёлкі, Нагаўкі, Наўры, Мілты, Таўкачэвічы 1-я, Харчычы Мінскай вобласці, Ахрэмаўцы, Опса, Укля Віцебскай вобласці. Вывучаў пахавальныя помнікі IX—XIII стст., раннекругавую кераміку, займаўся кансервацыяй і рэстаўрацыяй археалагічных знаходак. Адзін з аўтараў навучальнага дапаможніка «Гістарычнае краязнаўства Беларусі»[1].
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Мае двух сыноў, Мікалая і Уладзіміра, якія таксама з’яўляюцца археолагамі[2].
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Біяграфія на сайце БДУ
- Плавінскі Аляксандр Мікалаевіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Плавінскі Аляксандр Мікалаевіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»