Сямён Юльянавіч Чалоўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сямён Юльянавіч Чалоўскі
Дата нараджэння 1853
Месца нараджэння
Дата смерці не раней за 1915
Род дзейнасці археолаг, краязнавец
Альма-матар

Сямён (Сымон[1]) Юльянавіч Чало́ўскі (1853, Магілёўская губерня — пасля 1915) — беларускі археолаг, краязнавец[2].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся на Магілёўшчыне. У 1888 годзе скончыў Маскоўскі ўніверсітэт[2].

Працаваў у Клімавічах міравым суддзёй, членам павятовага з’езда дваранства, кіраваў прытулкам сірот, з’яўляўся чыноўнікам па асобых даручэннях магілёўскага губернатара А. С. Дамбавецкага.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

У 1890-х гадах праводзіў археалагічныя даследаванні ў Падняпроўі. Разам з М. В. Фурсавым абследаваў археалагічныя помнікі на тэрыторыях Мсціслаўскага, Быхаўскага, Клімавіцкага, Рагачоўскага, Чэрыкаўскага паветаў Магілёўскай губерні. У 1892 годзе яны праводзілі раскопкі курганоў у басейне рацэ Дняпро (больш за 60 насыпаў). Адкрыў гарадзішча і 20 курганоў каля горада Хоцімска, праводзіў раскопкі каля Успенскай царквы ў горадзе Крычаве Магілёўскай губерні. У 1893 годзе абследаваў гарадзішчы каля вёсак Тупічына і Валынеж на Магілёўшчыне[2].

У Мсціславе знайшоў старажытную гравюру абразоў Тупічэўскай Маці Божай (1711), гравіраваную дошку з выявай сям’і святых і іншыя матэрыялы[1]. Склаў археалагічную карту Магілёўскай губерні. Удзельнік IX археалагічнага з’езда ў горадзе Вільні (1893)[2].

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Дневник курганных раскопок, произведенных по поручению г. начальника Могилевской губернии А. С. Дембовецкого в течение лета 1892 г. в уездах Рогачевском, Быховском, Климовичском, Чериковском и Мстиславском. – Могилев, 1892 (у сааўт.)
  • Дневник курганных раскопок произведенных по поручению г. начальника Могилевской губ. А. С. Дембовецкого в течение июня 1893 г. в 3-х уездах Могилевской губернии. – Могилев, 1893
  • Археологические раскопки 5 и 6 октября 1903 г. (при дер. Василевке Чериковского уезда) // Известия Археологической комиссии. Прибавление к вып. 9. – СПб., 1904. – С. 47–48.

Зноскі

  1. а б БелЭн, т. 17, С.212
  2. а б в г Чалоўскі Сямён Юльянавіч

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
  • Археологические известия и заметки. – 1893. – № 5. – С. 187–200; Обозрение раскопок, находок, приобретений древностей музеями и проч. В России и за границею // Археологические известия и заметки, издаваемые Московским археологическим обществом. – М., 1893. – Т. 1. – № 11. – С. 446–450
  • Каханоўскі Г. А. Чалоўскі Сымон Юльянавіч // Археалогія і нумізматыка Беларусі: Энцыкл. / Рэдкал.: В. В. Гетаў і інш. – Мн., 1993. – С. 640
  • Каханоўскі Г. А. Чалоўскі Сымон Юльянавіч // Мысліцелі і асветнікі Беларусі: Энцыкл. даведнік. – Мінск, 1995. – С. 593
  • Алексеев Л. В. Археология и краеведение Беларуси XVI – 30-е г. ХХ в. – Мн., 1996. – С. 123
  • Гужалоўскі А. А. Нараджэнне беларускага музея. – Мн., 2001. – С. 86
  • Каханоўскі Г. А. Чалоўскі Сымон Юльянавіч // Археалогія Беларусі: энцыклапедыя. У 2 т. – Т. 2. Л–Я / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск, 2011. – С. 395.