Газавоз

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Lng tanker.jpg

Газавоз — судна для перавозкі звадкаваных газаў.

Адрозніваюць па прызначэнні, спосабу перавозкі звадкаванага газу, а таксама канструкцыі судна. Газавозы па прызначэнні падзяляюць на дзве групы: для звадкаваных нафтавых газаў — прапан-бутан і інш; для звадкаванага прыроднага газу (метан).

Цыстэрны (танкі) газавозаў падзяляюць на ўбудаваныя, мембранныя, паўмембранныя і ўкладныя. Убудаваныя — частка канструкцыі корпуса судна, мембранныя складаюцца з тонкай абалонкі, якая не нясе нагрузкі. Паўмембранныя маюць элементы першых і другіх. Укладныя цыстэрны — аўтаномныя ад корпуса. Форма газавых цыстэрнаў газавоза — прызматычная, сферычная, цыліндрычная і інш.

Упершыню перавозка звадкаваных газаў спецыяльнымі судамі была ажыццёўлена кампаніяй «Shell» у пачатку 1930-х гг. Сучасныя міжнародныя перавозкі звадкаванага газу складаюць каля 20 % агульнага аб'ёму прыроднага газу, які транспартуецца спажыўцам[Крыніца?].

Акрамя таго, газавозамі называюць спецыяльныя грузавыя аўтамабілі, прызначаныя для перавозкі і запраўкі звадкаванымі вуглевадароднымі газамі аўтамабіляў або для зліву ў стацыянарныя ёмістасці газанапаўняльных станцый уласнай помпай па лічыльніку.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]