Гайвань

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Гайвань

Гайвань (кіт.: ) — кітайскі кубак для заварвання чаю з вечкам і сподкам. Лічыцца, што гэтыя тры прадметы сімвалізуюць мадэль свету, у якой сподак з'яўляецца сімвалам зямлі, вечка — сімвалам неба, а кубак — сімвалам чалавека, які знаходзіцца ў гармоніі з зямлёй і небам.

Агульныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Гайвань выконвае функцыю імбрыка і кубка адначасова, яе асаблівасць у тым, што кубак і вечка заўсёды маюць невялікі зазор. Дзякуючы яму чай, які заварыўся можа быць разліты па кубках, калі трэба падзяліць яго на некалькі порцый. У адваротным выпадку праз гэты зазор чай п'ецца адным чалавекам, калі заварваецца толькі адна порцыя. Выкарыстоўваецца звычайна для заварвання зялёных, белых і жоўтых чаёў. Чорныя чаі традыцыйна заварваюць у імбрычках з ісінскай гліны.

Гайвань утрымліваецца трыма пальцамі. Мезены і безыменны пальцы ўтрымліваюць сподак, а вялікі палец прыціскае вечка і кубак пад ім. Запаўняюць гайвані прыкладна на тры чвэрці аб'ёму.

Матэрыялам для вытворчасці гайвані звычайна з'яўляецца шкло або фарфор.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Tea-stub

Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.