Чай
Jump to navigation
Jump to search
Чай (кіт. трад. 茶 , піньінь: chá, ʈ͡ʂʰa; яп.: 茶, ちゃ, t͡ɕa), ці гарбата (ад нідэрл.: herba thee або лац.: herba thea — «зелле чаю», дзе tē - паўднёвакітайскае вымаўленне іерогліфа 茶[1]) — напой, які атрымліваецца заварваннем, варэннем або настойваннем чайнага ліста, або чайнага куста (лац.: Thea sinensis). У шырокім сэнсе — любы раслінны настой або адвар для піцця. Чаем (гарбатай) таксама завецца падрыхтаваны раслінны збор (чайны ліст), прызначаны для гатавання гэтага напою.
Змест
Выраб чаю[правіць | правіць зыходнік]
Выраб чаю з чайнага ліста звычайна ўключае ў сябе наступныя крокі:
- вяленне пры тэмпературы 32—40 °C на працягу 4—8 г., пры якім чайны ліст губляе частку вільгаці і мякчэе;
- неаднаразовае скручванне ўручную або на ролерах, пры якім выдзяляецца частка соку;
- ферментатыўнае акісленне, звычайна называнае ферментацыяй, якое дазваляе крухмалу ў лісце распасціся на цукры, а хларафілу — на дубільныя рэчывы;
- сушку пры тэмпературы 90—95 °C для чорнай гарбаты і 105 °C для зялёнай гарбаты, якая спыняе акісленне і зніжае вільготнасць гарбаты да 3—5 %;
- рэзанне (акрамя суцэльналіставых відаў);
- сартаванне па памеры чаінак;
- магчымую дадатковую апрацоўку і занясенне дадаткаў;
- пакаванне.
Класіфікацыя чаю[правіць | правіць зыходнік]
Па тыпу расліны[правіць | правіць зыходнік]
- Кітайская разнавіднасць (лац.: Thea sinensis sinensis): кітайская, японская, в'етнамская, грузінская і інш.
- Асамская разнавіднасць (лац.: Thea sinensis assamica): цэйлонская, індыйская, кенійская, угандыйская і інш.
- Камбаджыйская разнавіднасць: натуральны гібрыд вышэйпаказаных.
Па паходжанню[правіць | правіць зыходнік]
- Кітайская. Кітай мае больш за 25 % сусветнага аб'ёму вытворчасці чаю. Усе кітайскія віды — ліставыя.
- Індыйская. Індыя — другі ў свеце вытворац чаю. У адрозненне ад кітайскага, індыйскі чай можа быць рэзаным альбо ў гранулах.
- Цэйлонская. Шры-Ланка дае 9-10 % вытворчасці чаю. Выкарыстоўваецца асамская разнавіднасць расліны.
- Японская. Толькі зялёны чай з кітайскай разнавіднасці куста, які спажываецца ў асноўным унутры краіны.
- Індакітайская. В'етнам і Інданезія. Чорны і зялёны чай з розных відаў куста.
- Афрыканская. Кенія, Уганда, ПАР і інш. Нізкаякасная чорная гарбата, рэзаная, з рэзкім смакам.
- Турэцкая. Толькі чорная, рэзаная гарбата нізкай або сярэдняй якасці. Экстрактыўнасць турэцкай разнавіднасці нізкая, таму яе трэба кіпяціць.
- Іншыя. Чай вырабляюць яшчэ некалькі дзясяткаў краін у невялікіх аб'ёмах.
Па працягласці і спосабу акіслення[правіць | правіць зыходнік]
- Белы чай праходзіць мінімальную колькасць стадый апрацоўкі падчас вытворства. Звычайна гэта толькі вяленне і сушка. Ступень ферментацыі — да 12 %.
- Зялёны чай — часта фіксуецца парам пры тэмпературы 170—180 °C, акісляецца 1-2 дня. Ступень ферментацыі — да 3-12 %.
- Чорны чай (у Кітаі называецца чырвоным) акісляецца на 80 % прыкладна месяц (часам ад двух тыдняў).
- Жоўты чай акісляецца амаль як зялёны, але праходзіць перад сушкай працэдуру зачыненага «марэння».
- Улун — акісленне 2-3 дня, ферментацыя да 30-70 %.
- Сінім чаем называюць часам моцна акіслены ўлун (50-70 %).
- Пуэр — чай з спелага лісця. Ферментуецца некалькі гадоў. У Кітаі называецца чырвоным чаем.
Збор чаю ў 2003—2005 гг[правіць | правіць зыходнік]
Месца | Краіна | тыс. тон | % |
---|---|---|---|
1. | Кітай | 885 | 27,7 |
2. | Індыя | 789 | 24,7 |
3. | Шры-Ланка | 303 | 9,5 |
4. | Кенія | 290 | 9,1 |
5. | Інданезія | 159 | 5,0 |
6. | Турцыя | 131 | 4.1 |
7. | В'етнам | 94,5 | 3.0 |
8. | Японія | 92 | 2.9 |
Усяго | 3197 | 100,0 |
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Чай // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. С. 205.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Книга чая. Какудзо Окакура. Минск: Харвест. 2002. — 96 с.
- Чай. Чайные традиции и церемонии в разных странах мира. Колесниченко Л. В. Москва: ООО «Издательство АСТ». 2004. — 92 с
- The Book of Tea by Kakuzo Okakura.
- История чая
- Гарбата ў «Слоўніку Свабоды»
- Як выбраць добры чай?//«Рэгіянальная газета»
Зноскі
- ↑ Гарбата // Этымалагічны слоўнік беларускай мовы. Т. 3. Г — І / [Р.У. Краўчук [і інш.] ; рэдактар В.У. Мартынаў]. — Мінск : Навука і тэхніка, 1985. — 408 с.
|