Гайшынскі сельсавет
Выгляд
Гайшынскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларуская ССР |
Уваходзіў у | Слаўгарадскі раён |
Адміністрацыйны цэнтр | Гайшын |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Дата скасавання | 30 лістапада 1961 |
Гайшы́нскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Слаўгарадскага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — вёска Гайшын.
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Прапойскага раёна Магілёўскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Прапойскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 23 мая 1945 года Прапойскі раён быў перайменаваны ў Слаўгарадскі. 30 лістапада 1961 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Васькавіцкага сельсавета[1].
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 30 лістапада 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 2 (961).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.