Перайсці да зместу

Гайшын

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Гайшын
Пагонны двор у вёсцы
Пагонны двор у вёсцы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Вышыня цэнтра
120 м
Колькасць двароў
44[1]
Насельніцтва
92[1] чалавек (2011)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2246
Паштовыя індэксы
213260
Аўтамабільны код
6
СААТА
7250808016
Гайшын на карце Беларусі ±
Гайшын (Беларусь)
Гайшын
Гайшын (Магілёўская вобласць)
Гайшын

Гайшы́н[2] (трансліт.: Hajšyn, руск.: Гайшин) — вёска ў Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Кабінагорскага сельсавета. Побач з вёскай цячэ рака Сож.

Назва паходзіць ад уласнага імя-мянушкі Гайша, ад літ.: gaisus — марудны[3].

Упершыню Гайшын згадваецца ў час Вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў у лісце палкоўніка казакаў Івана Залатарэнкі да маскоўскага цара Аляксея Міхайлавіча (пад назвай Геншын)[4]. Таксама згадваецца ў гістарычных крыніцах ў 1708 годзе ў сувязі з падзеямі Вялікай Паўночнай вайны. Паводле рэвізіі 1773 года, у мястэчку Гайшын 510 рэвізскіх і прышлых сялянаў. У 1777 годзе пазначаны на карце «Атлас Магілёўскай губэрні». У 1784 годзе дзве сінагогі. У 1794 годзе належаў Францішку Сапегу. У 1846 годзе пабудавана драўляная царква Узнясення. У 1848 годзе належаў Вікенцію Парэбскаму. У 1864 годзе адкрыта народнае вучылішча, у 1889—1890 гадах у ёй 52 вучні, у т. л. 2 дзяўчынкі. З 1879 года Гайшын — уласнасць Смяроўскага, які валодаў 1272 дзесяцінамі зямлі, вадзяным млынам і паромам цераз раку Сож. У мястэчку двойчы на год праводзіліся кірмашы (5 мая і 1 кастрычніка). З 1912 года існавала аднакласная царкоўна-прыхадская школа. З 20 жніўня 1924 года да 30 лістапада 1961 года цэнтр Гайшынскага сельсавета Прапойскага раёна[5].

Да 23 снежня 2009 года вёска ўваходзіла ў склад Васькавіцкага сельсавета[6].

  • 2011 год — 92 чалавека[1]
  • 2010 год — 75 чалавек
  • 1999 год — 143 чалавека
  • 1926 год — 1245 чалавек[5]

Інфраструктура

[правіць | правіць зыходнік]

У вёсцы працуюць крама, сельскі клуб, сельская бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт[1].

Яўрэйскія могілкі
Помнік на брацкай магіле

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б в г КОЛИЧЕСТВО НАСЕЛЕНИЯ СЛАВГОРОДСКОГО РАЙОНА (руск.)
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Гейшы́н, Гайшыно́, н.
  3. Марудны Гайша
  4. Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Слаўгарадскага раёна, Мінск, БелТА, 1999, с.65
  5. а б Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Слаўгарадскага раёна / Рэдкал. Г. К. Кісялёў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелТА, 1999. — С. 565.
  6. Решение Могилевского областного Совета депутатов от 23 декабря 2009 г. № 17-16 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области
  7. Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Слаўгарадскага раёна, Мінск, БелТА, 1999, с.552