Гай Антоній Гібрыда

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Гай Антоній Гібрыда
Gaius Antonius Hybrida
консул Старажытнага Рыма 63 да н.э.
 
Дзейнасць: палітык, ваенны
Нараджэнне: 106 да н.э.(-106)
Смерць: 42 да н.э.(-042)
Бацька: Марк Антоній Аратар
Дзеці: Antonia Minor Hybrida[d]

Гай Антоній Гібрыда (лац.: Gaius Antonius Hybrida) — старажытнарымскі дзяржаўны дзеяч і палкаводзец з роду Антоніяў, дзядзька Марка Антонія.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся каля 106 гады да н.э., быў другім сынам Марка Антонія Аратара. Падчас грамадзянскай вайны 83-82 гадоў да н.э. Луцыя Карнелія Сулы з яго праціўнікамі Гай удзельнічае ў суланскіх праскрыпцыях, а таксама ў рабаванні Грэцыі. Мянушку «Гібрыда» атрымаў за асаблівую жорсткасць у абыходжанні з палоннымі і за ўжыванне катаванняў (за сваю паўдзікую натуру — так называлі плод кахання свойскай свінні і дзіка.).

Пазней прыцягваўся да суда абрабаванымі ім грэкамі, а яшчэ пазней быў выключаны з сената цэнзарамі. У 71 годзе да н.э. дзякуючы плебейскаму паходжанню быў народным трыбунам. У 64 годзе да н.э. Гібрыда ўдзельнічаў у выбарах консулаў на наступны год разам з Луцыем Сергіем Катылінай, Маркам Туліем Цыцэронам, Публіем Гальбам, Луцыем Касіем Лонгінам, Квінтам Карніфіцыем і Гаем Ліцыніем. Гібрыда згадваецца ў лісце Квінта Цыцэрона свайму брату Марку з саветамі адносна сушукальніцтва як забойца, распуснік і банкрут[1]. Нягледзячы на гэта, Гібрыда стаў консулам разам з Цыцэронам.

Прымаў тайны ўдзел у змове Катыліны ў 63 годзе да н.э. Пасля ўцёкаў у тым жа годзе Катыліны на поўнач, прыняў камандаванне над арміяй, пасланай супраць Катыліны, але ў бітве з катылінарыямі пры Пісторыі (62 да н.э.) удзелу не прымаў. За абрабаванне правінцыі Македоніі быў асуджаны і сасланы. Быў вернуты з выгнання Цэзарам і ў 42 годзе да н.э. стаў цэнзарам.

Зноскі

  1. Кароткае навучанне па сушуканні (Comm. pet.), II, 8

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Утченко С. Л. «Цицерон и его время», Москва 1986.
  • Elimar Klebs: Antonius 19. In: Paulys Realencyclopädie der classischen Altertumswissenschaft (RE). Band I,2, Stuttgart 1894, Sp. 2577—2582.

Шаблон:Цэнзары