Галава з Мшэцкіх Жэгравіцаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кельты
Кельцкі герой з Багеміі, Галава з Мшэцкіх Жэгравіцаў
чэшск.: Kamenná hlava z Mšeckých Žehrovic
Матэрыял Апока
Нацыянальны музей
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Галава з Мшэцкіх Жэгравіцаў у профіль

Кельцкі герой з Багеміі — гэта скульптурная мужская галава, знойдзеныя на двайным чатырохвугольным шанцы ў мястэчку Мшэцке Жэгравіцы, каля 65 км на паўночны захад ад Прагі ў Чэхіі. Гэта адзін з самых вядомых твораў кельцкага мастацтва жалезнага веку ў Еўропе, і, разам з Глаубергскім «Князем» і Хіршландэнскім воінам, адзін з нямногіх буйных асобнікаў скульптурнай чалавечай фігуры. З моманту яго адкрыцця ў 1943 годзе скульптура стала адным з самых фатаграфаваных, паказваных і публікаваных латэнскіх (каля 450-50 да н. э.) аб’ектаў[1]. Галава цяпер знаходзіцца ў пражскім Нацыянальным музеі пад інвентарным нумарам 111938.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Каменная галава высечана з мясцовага крэйдавага вапняка і мае максімальную вышыню 234 мм і шырыню 174 мм. Скульптура была разбіта як мінімум на пяць кавалкаў у мінулым[2]. Чатыры часткі былі знойдзены ў даволі добрым стане. Аднак, адсутнічае фрагмент або, магчыма, фрагменты, у правай частцы галавы, уключаючы верхнюю частку вуха, і да гэтага часу іх не знайшлі. Моцна стылізаваныя рысы твару праецыююцца на амаль плоскай паверхні, акружанай валасамі з прычоскай аплёткападобнай формы. Найбольш важнымі з’яўляюцца выпуклыя авальныя вочы, фасонныя крывалінейныя бровы, якія адпавядаюць аналагічным чынам паказаным крывалінейным вусам. Рот пазначаны проста выгнутай лініяй[3]. Вушы не натуралістычныя, а хутчэй нагадваюць бутоны лотасу[4]. Шыя сфарміравана ў форме шыйнай грыўні, традыцыйных кельцкіх караляў. Падобную грыўню можна ўбачыць на скульптуры «Паміраючы Гал» з Пергама, створанай у 230 г. да н. э.

Асяроддзе[правіць | правіць зыходнік]

Візуальныя вобразы латэнскага перыяду характарызаваліся паўсюдным з’яўленнем антрапаморфнага сімвалу галавы, тыповага для Цэнтральнай і Заходняй кельцкай Еўропы[5]. Гэтыя выявы па-майстэрску сплятаюцца ў арнаменты, дзяржальні, упрыгажэнні і рэльефы, створаныя ў асноўным з металаў. Антрапаморфная скульптура сама па сабе была надзвычай рэдкая і толькі некалькі прыкладаў захаваліся да сённяшняга дня. Скульптура Кельцкага героя была знойдзена падчас раскопак 1943 года опідуму Мшэцке Жэгравіцы ў Цэнтральнай Багеміі, Чэхія. Скульптура была закапаная ў катлаване на паўднёва-заходнім рагу квадратнай прасторы, размешчанай у опідуме. Іншыя артэфакты, знойдзеныя ў яме ўключаюць спаленыя косткі жывёл, якія датуюцца канцом латэнскага перыяду LT C2-D1 (прыкл. 150-50 гг. да н. э.), гліняныя чарапкі, кавалкі сапраліту і кавалак жалезнага дроту. Датыроўка ямы пацвярджаецца і тыпалогіяй глінянага посуду, змешчанага ў месцы пахавання скульптуры ў прыкладных межах адсярэдзіны 2-га да сярэдзіны 1-га стагоддзя да н. э.

Зноскі

  1. Megaw  (англ.) and Megaw; Venclová, N.  (чэшск.), ed. «The Stone Head». In Mšecké Žehrovice in Bohemia. Archaeological Background to a Celtic Hero (Kronos B.Y. editions, 1998:281)
  2. Jansová, L.  (чэшск.) «Mšecké Žehrovice und die Frage der Viereckschanzen in Böhmen». (Archaeologické Rozhledy, 1968, 20:470-489)
  3. Venclová, N., «The Venerable Bede, druidic tonsure and archaeology», (Antiquity, 2002, 76:458-71)
  4. Jacobstahl, P. Early Celtic Art, (Oxford: Clarendon Press, 1944)
  5. Megaw and Megaw, Celtic Art. From its Beginning to the Book of Kells, (New York, NY: Thames and Hudson, 1989)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Borkovský Ivan, Keltská tvář z Čech. Obzor prehistorický 13, 1946, 16-22.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]