Латэнская культура

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ядро рассялення кельтаў у 800 г. да н.э., з якога яны пачалі сваю экспансію (аранжавы колер), і латэнская культура ў 400 г. да н.э. (карычневы колер).

Латэнская культура — кельцкая археалагічная культура жалезнага веку (VI стст. да н.э.), распаўсюджаная па ўсёй Цэнтральнай і Заходняй Еўропе (Францыя, Швейцарыя, Іспанія), на Балканах, Малой Азіі, Брытаніі і Ірландыі. Названа па паселішчы Ла-Тэн (La Tène) у Швейцарыі, у некалькіх кіламетрах ад Нёўшатэля.

Латэнская культура — перш за ўсё, культура шматлікіх кельцкіх плямёнаў: галаў, брытаў і шматлікіх іншых. Аднак у шэрагу яе стваральнікаў таксама іберы, лігурыйцы, ілірыйцы, фракійцы; да прыкладу, кацёл з Гундэструпа спалучае ў сабе кельцкія выяўленчыя элементы з тыповай фракійскай тэхналогіяй вырабу.

Латэнская культура з'яўляецца спадчыннікам гальштацкай культуры ў заходніх рэгіёнах распаўсюджання апошняй. Плыўны пераход да яе адбываецца ў V стагоддзі да н.э. Да I стагоддзя н.э. латэнская культура была ў цені рымскай правінцыйнай.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]