Гальміроліз

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Гальміроліз (грэч.: halmyros салёны + грэч.: lysis распад) — падводнае выветрыванне, хіміка-мінералагічнае пераўтварэнне першасных адкладаў на дне мора пад уздзеяннем працэсаў растварэння, акіслення і інш.

Гальміроліз тлумачыць паходжанне некаторых мінералаў, што ўтвараюцца толькі ў марскіх адкладах (глауканіт, шамазіт і інш.), падводнае змяненне вулканічных туфаў, якое прыводзіць да ўтварэння бентаніту і іншых разнавіднасцей паглынальных глін. Асабліва спрыяльныя для гальміролізу месцы павольнага адкладання на марскім дне дробных часціц.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.4: Варанецкі - Гальфстрым / Рэдкал.: Г.П.Пашкоў і інш. - Мн.: БелЭн, 1997. - 480 с.: іл.