Галь Гадот
Галь Гадот | |
---|---|
Gal Gadot | |
![]() | |
Дата нараджэння | 30 красавіка 1985[1] (37 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства |
![]() |
Муж | Yaron "Jaron" Varsano[d] |
Адукацыя | |
Прафесія | актрыса, мадэль, удзельніца конкурсу прыгажосці, фотамадэль, кінапрадзюсар |
Кар’ера | 2007 — цяпер. час |
IMDb | ID 2933757 |
Афіцыйны сайт | |
![]() |
Галь Гадот (іўр.: גל גדות; нар. 30 красавіка 1985, Рош-га-Аін, Ізраіль) — ізраільская актрыса і мадэль, найбольш вядомая ролямі ў серыі фільмаў «Фарсаж» і кінакоміксе «Бэтмен супраць Супермена: На світанку справядлівасці».
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Галь нарадзілася і вырасла ў невялікім горадзе Рош-га-Аін, у цэнтральным рэгіёне Ізраіля.[3] На іўрыце яе імя азначае «хваля», а прозвішча — «берагі ракі» або «берагі».[4] Яе сям’я іўрытызавала сваё прозвішча з Грынштейн на Гадот.[5] Яе бацькі нарадзіліся ў Ізраілі, а бабуля і дзядуля імігравалі з Еўропы.[6] Ва ўзросце 18 гадоў Гадот была накіравана і служыла на працягу двух гадоў у якасці радавога салдата Арміі абароны Ізраіля.[7] Яна кажа, пра час знаходжання ў арміі: «Вы даёце два ці тры гады, але справа не ў вашым эга. Вы аддаёце свабоду. Але вы вучыцеся дысцыпліне і паваге».[7]
Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Галь першапачаткова планавала стаць юрыстам.[7] Тым не менш, ва ўзросце 18 гадоў, яна прыняла ўдзел і перамагла ў конкурсе Міс Ізраіль 2004. Пасля гэтага яна адправілася ў Эквадор на конкурс Міс Сусвет дзе заняла месца па-за топ-15. У тым жа годзе Галь далучылася да ізраільскай арміі на працягу двух год.[8]
У 2008 годзе Гадот гуляла галоўную ролю ў ізраільскай драме Bubot. Праз год яна з’явілася як Жызель у чацвёртым фільме серыі «Фарсаж». У 2010 годзе яна атрымала невялікую ролю ў прыгодніцкім фільме «Рыцар дня».[9] У тым жа годзе яна з’явілася ў фільме Date Night у ролі Натаніі, сяброўкі персанажа Марка Уолберга. У 2011 Гадот працягнула працу над ролью Жызель у пятым фільме з франшызы «Фарсаж», а ў 2013 з’явілася ў шостай частке.
У снежні 2013 года кампанія DC Entertainment абвясціла, што Гадот атрымлівае роль Цуда-Жанчыны ў фільме «Бэтмен супраць Супермена: На світанку справядлівасці» і падпісвае кантракт на працягу двух будучых сіквелаў, якія ўключаюць фільмы «Ліга Справядлівасці» і «Цуда-Жанчына».[10][11][12] Гадот атрымала падрыхтоўку па валоданню мечам, кітайскаму баявому майстэрству, кікбоксінгу, капаэйрэ і бразільскаму джыў-джытсу ў рамках працы над роллю.[13]
Зноскі
- ↑ Gal Gadot // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ https://www.imdb.com/name/nm2933757/
- ↑ Chatting With 'Fast Five' Star Gal Gadot (недаступная спасылка). The Forward (2 мая 2011). Архівавана з першакрыніцы 7 студзеня 2019. Праверана 7 September 2013.
- ↑ Halutz, Avshalom Who is Gal Gadot, Hollywood's next Wonder Woman? . Haaretz (6 снежня 2013). Праверана 4 January 2014.
- ↑ Appearance on Jimmy Kimmel Live, 15 March 2016.
- ↑ ynet גל גדות - בלייזר . ynet.
- ↑ 7,0 7,1 7,2 Gal Gadot Is Wonder Woman: «She Is Not Relying on a Man, and She’s Not There Because of a Love Story» By Glamour.com
- ↑ UMM.COM - Urban Male Magazine (недаступная спасылка). Umm.ca. Архівавана з першакрыніцы 13 снежня 2013. Праверана 4 December 2013.
- ↑ JUF : Teens : Celebrities : Gal Gadot . JUF. Праверана 4 January 2014.
- ↑ Gal Gadot cast as Wonder Woman: Comics world reacts on Twitter . Hero Complex - movies, comics, pop culture - Los Angeles Times (5 снежня 2013).
- ↑ Begley, Chris Gal Gadot signed a 3 movie deal as Wonder Woman (video) . Batman News. Праверана 22 January 2014.
- ↑ Kroll, Justin ‘Wonder Woman’ Gal Gadot Signs Three-Picture Deal with Warner Bros. . Variety. Праверана 23 January 2014.
- ↑ Doran, Michael. GAL GADOT Responds To Being 'Too Skinny' for WONDER WOMAN , Newsarama (27 December 2013).
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Галь Гадот
- Галь Гадот на сайце «Internet Movie Database» (англ.)