Галіна Іванаўна Аніскевіч
Галіна Іванаўна Аніскевіч | |
---|---|
Род дзейнасці | краязнавец |
Дата нараджэння | 12 снежня 1954 (69 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Месца працы | |
Альма-матар |
Галіна Іванаўна Аніскевіч (у дзявоцтве Цярэшка; нар. 12 снежня 1954, г. Южна-Сахалінск, РСФСР) — беларускі краязнавец.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася 12 снежня 1954 года ў горадзе Южна-Сахалінску РСФСР. У 1959 годзе сям’я пераехала ў Беларусь. У 1972 годзе скончыла СШ № 7 горада Барысава. Выйшла замуж. У 1983 годзе паступіла на гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Абараніла дыпломную працу з рэкамендацыяй да публікацыі[1].
У 1989 годзе пераехала ў Жодзіна. Працавала выкладчыцай гісторыі і грамадскіх дысцыплін у прафесійным вучылішчы № 189, у Жодзінскай жаночай гімназіі. У 2001 годзе ўзначаліла рабочую групу па стварэнні Жодзінскага краязнаўчага музея. На пенсіі працягвае працаваць у Жодзінскай жаночай гімназіі на пасадзе загадчыка музеем[1].
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Аўтарка і складальніца шэрагу кніг па гісторыі горада Жодзіна, а таксама больш як 100 публікацый. За кнігу «Гартаючы памяці старонкі» пра жодзінскіх ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны ўзнагароджана медалём «60 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне» (2005)[1].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в Богуслав Радзивилл: биографический очерк . nasledie-sluck.by. Праверана 11 чэрвеня 2024.