Галіна Аляксандраўна Калоева
| Галіна Аляксандраўна Калоева | |
|---|---|
| Дата нараджэння | 16 красавіка 1948 (78 гадоў) |
| Месца нараджэння | |
| Грамадзянства | |
| Альма-матар | |
| Месца працы | |
| Член у | |
| Узнагароды | |
Галіна Аляксандраўна Калоева (нар. 16 красавіка 1948, г. Брэст) — беларускі архітэктар.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыла ў 1971 годзе Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут. У 1971—1977 гадах старэйшы архітэктар інстытута «Магілёўграмадзянпраект»; у 1977—1991 гадах галоўны ландшафтны архітэктар — намеснік галоўнага архітэктара горада Магілёўскага гарвыканкама; у 1991—1996 гадах дызайнер малога прадпрыемства «Стэфанія»; у 1996—2004 гадах намеснік начальніка ўпраўлення архітэктуры Магілёўскага гарвыканкама; з 2004 года галоўны архітэктар Магілёўскага гарадскога ўнітарнага камунальнага вытворчага прадпрыемства «Праектнае спецыялізаванае бюро».
Член Саюза архітэктараў СССР з 1975 года, пасля рэарганізацыі — Беларускага саюза архітэктараў; саветнік Беларускага акадэмічна цэнтра Міжнароднай акадэміі архітэктуры з 2008 года.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]
Аўтар праекта будынка ДАІ па вуліцы Сіманава[1].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджана Ганаровай граматай Магілёўскага гарадскога выканаўчага камітэта (1998), граматай Беларускага саюза архітэктараў «За адданасць архітэктуры і творчыя дасягненні» (2008).
Зноскі
- ↑ Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Колоева Галина Александровна // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
- Нарадзіліся 16 красавіка
- Нарадзіліся ў 1948 годзе
- Нарадзіліся ў Брэсце
- Выпускнікі Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта
- Супрацоўнікі Магілёўграмадзянпраекта
- Члены Саюза архітэктараў СССР
- Члены Беларускага саюза архітэктараў
- Асобы
- Архітэктары паводле алфавіта
- Архітэктары Беларусі
- Архітэктары XX стагоддзя
- Архітэктары XXI стагоддзя