Галіна Аляксандраўна Трушнікава
Галіна Аляксандраўна Трушнікава | |
---|---|
Дата нараджэння | 7 снежня 1931 (92 гады) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Член у |
Галіна Аляксандраўна Трушнікава (нар. 7 снежня 1931, Смаленск) — беларускі архітэктар.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыла Маскоўскі архітэктурны інстытут у 1956 годзе. Працавала ў Белдзяржпраекце, з 1967 года — асістэнт, старшы выкладчык кафедраў архітэктуры, горадабудаўніцтва Беларускага політэхнічнага інстытута.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1960 года. Пражывала ў Мінску.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Асноўныя працы: праект планіроўкі і забудовы кварталаў № 9 і 10 у Паўночным пасёлку ў Мінску (1957), ПДП мікрараёна Мір-1 у Магілёве (1965), генплан горада (1963), ПДП Паўночнага жылога раёна (1964) у Пінску; у аўтарскім калектыве: ПДП 1-й чаргі будаўніцтва Ленінскага праспекта (1959) у Мінску, ПДП жылых раёнаў і праект забудовы мікрараёна № 1 у Светлагорску (1962), ПДП Цэнтральнага раёна Брэста (1968).
Аўтар публікацый, метадычных прац.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]1—2-я прэміі за праект забудовы мікрараёна Усход (1963), 2-я прэмія за праект эксперыментальнага раёна па праспекце Машэрава (1978) у Мінску.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Трушникова Галина Александровна // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
- Нарадзіліся 7 снежня
- Нарадзіліся ў 1931 годзе
- Нарадзіліся ў Смаленску
- Выпускнікі МАРХІ
- Супрацоўнікі Белдзяржпраекта
- Выкладчыкі БНТУ
- Члены Саюза архітэктараў СССР
- Члены Беларускага саюза архітэктараў
- Асобы
- Архітэктары паводле алфавіта
- Архітэктары Беларусі
- Архітэктары XX стагоддзя
- Горадабудаўнікі Беларусі
- Архітэктары Мінска
- Архітэктары Магілёва
- Архітэктары Светлагорска
- Архітэктары Брэста
- Архітэктары Пінска