Мір (жылы раён, Магілёў)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мір
53°55′07″ пн. ш. 30°18′51″ у. д.HGЯO
Краіна
Горад Магілёў
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мір (руск.: Мир) — мікрараён у паўночна-заходняй частцы горада Магілёва. Уваходзіць у Заходні планіровачны раён. Размешчаны ўздоўж вуліц Якубоўскага, Касманаўтаў і праспекта Міру. Складаецца з раёнаў Мір-1 і Мір-2. Будаўніцтва пачалося ў 1960-я гады па праекце Магілёўскага філіяла інстытута «Белдзяржпраект». Забудоўваўся пераважна 5-, 9-павярховымі дамамі. На тэрыторыі мікрараёна размешчаны установы і прадпрыемствы культурна-бытавога абслугоўвання — дзіцячыя сады і яслі, школы, фізкультурна-аздараўленчы комплекс, магазіны, вопытна-эксперыментальная абутковая фабрыка і інш. Прылягае чыгуначны вузел станцыі Магілёў II.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Мир // Могилёв. Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1990. — 472 с. — ISBN 5-85700-028-9.