Усход (жылы раён, Брэст)
Усход | |
---|---|
52°06′23″ пн. ш. 23°46′20″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Горад | Брэст |
Дата заснавання | 1967 |
Усход — жылы раён ва ўсходняй частцы г. Брэста.
Праект планіроўкі распрацаваны ў 1966 годзе інстытутам «Белдзяржпраект» (архітэктары Віктар Анікін, П. Лагуноўская), карэктыроўка зроблена ў 1977 годзе ў інстытуце «Белграмадзянпраект» (архітэктар А. Кудзіненка). Забудоўваецца з 1967 года[1].
У 1986 годзе ўключаў 4 мікрараёны, пасля, у гады незалежнасці да іх дадаліся яшчэ два[2]. У 1984 годзе пачалося будаўніцтва мікрараёна Усход-4, у 1986 годзе былі спраектаваны мікрараёны Усход-5 і Усход-6.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Галоўныя магістралі: Маскоўская вуліца, Партызанскі праспект, вуліца Янкі Купалы. Кампазіцыя раёна ўяўляе сабой сістэму ўзаемазлучаных унутраных прастор. Забудоўваўся крыжападобнымі ў плане жылымі дамамі-комплексамі рознай павярховасці (ад 5 да 12 паверхаў) на плоскім рэльефе[1].
Грамадскі цэнтр новага жылога раёна натуральна ўздоўж вуліцы Маскоўскай, якая прадстаўляе сабой частку аўтамабільнай трасы М1 (Масква — Мінск — Брэст — дзяржаўная граніца). Адказная роля раёна, размешчанага на ўездзе ў горад з боку Мінска, вызначыла асаблівасці забудовы. Архітэктары паспрабавалі стварыць парадны ансамбль, які б годна сустракаў гасцей горада[2]. У яго структура рытмічна чаргуюцца групы па дзве 20-павярховыя вежы, працяглыя 9-павярховыя будынкі і гандлёвыя цэнтры паміж імі. Акрамя 2 асобных гандлёвых цэнтраў, да кожнага 9-павярховага дома былі прыбудаваны 12 блокаў (па 3 на дом) з магазінамі і іншымі ўстановамі сацкультбыту. Шэсць 20-павярховых вежаў служаць вышыннымі акцэнтамі, якія пазначаюць скрыжаванні вуліцы Маскоўскай з перпендыкулярамі, які ідуць углыб жылога раёна. Гэты ансамбль даўжынёй 1,5 кіламетры, служыць не толькі цэнтрам жылога раёна, але і адыгрывае вялікую ролю ў кантэксце ўсяго горада[2].
У паўднёвай частцы, якая прылягае да цэнтра, у 1975 годзе закладзены парк[1].
Зноскі
- ↑ а б в Брест : Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1987. — 408 с.
- ↑ а б в Районы, кварталы. История брестского «Востока», парадных ворот СССР. 14 ліпеня 2012 // Onliner.by
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Брест : Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1987. — 408 с.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Районы, кварталы. История брестского «Востока», парадных ворот СССР. 14 ліпеня 2012 // Onliner.by
- Мы тут живём: Восток Архівавана 22 мая 2018. // BINKL.by