Гандлёвыя рады (Брэст)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Гандлёвыя рады
Гандлёвыя рады ў пачатку XX стагоддзя
Гандлёвыя рады ў пачатку XX стагоддзя
52°05′08″ пн. ш. 23°41′43″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Архітэктурны стыль класіцызм
Дата пабудовы 1842 год
Дата скасавання 1974
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гандлёвыя рады — колішні будынак у Брэсце, які існаваў у 18421974 гадах. У 19771978 гадах на іх месцы пабудаваны гандлёва-бытавы цэнтр па праспекце Машэрава.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Праект А. Штаўберта 1836 года.
Гандлёвыя рады ў пачатку XX стагоддзя

Пабудаваны ў стылі класіцызму на Шашэйнай вул. (цяпер праспект Машэрава). З’яўляліся адным з найбуйнейшых збудаванняў горада (каля 89×33 м) і займалі важнае месца ў яго планіроўцы. 1-павярховая будова абрамляла гандлёвую плошчу, утвараючы прамавугольны комплекс з шырокім унутраным дваром. Гандлёвыя секцыі былі падзелены па перыметры ўнутранай сцяной і арыентаваны на 2 бакі. У сярэдзіне кожнага з 4 фасадаў меліся аздобленыя рустам арачныя праезды з атыкамі; сцены дзяліліся пілястрамі. Вокны размяшчаліся ў невысокіх нішах; двухсхільны дах быў пакрыта чарапіцай. У гады Першай сусветнай вайны рады гарэлі і былі моцна разбураны. Побач з гандлёвымі радамі знаходзілася гарадская стаянка рамізнікаў.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Торговые ряды // Брест : Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1987. — 408 с.